Перайсьці да зьместу

Джордж Гарпур Кру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэр Джордж Гарпур Кру (па-ангельску: Sir George Harpur Crewe; 1 лютага 1795 — 1 студзеня 1844) — ангельскі палітык, які прадстаўляў выбарную акругу паўднёвага Дэрбішыру.

Абацтва Колк (анг. Calke Abbey) — сядзіба сям’і Гарпураў

Гарпур Кру быў старэйшым сынам сэра Гэнры Гарпура і яго жонкі Эн Гокінс, дачкі Ісака Гокінса. Ягоны бацька атрымаў тытул і герб Кру ўласнаручным подпісам манарха ў 1808 годзе.

Гарпур Кру навучаўся ў Рагбі скул. Стаў пераемнікам свайго бацькі, які памёр 7 лютага 1818 году ў выніку падзеньня з лавы сваёй брычкі[1]. Ува ўзросьце 24 гадоў атрымаў у спадчыну тытул баранэта, сямейны маёнтак у абацтве Колк і шырокія ўладаньні ў Дэрбішыры, Стрэтфардшыры і Лэстэршыры[2] .

Гарпур Кру быў прызначаны шэрыфам графства Дэрбішыр у 1821 годзе і першым яго дзеяньнем стала спроба пакласьці канец Assize Ball. Пасьля некалькіх гадоў клопату пра свае маёнткі ў 1835 годзе яго пераканалі стаць чальцом парлямэнту ад Паўднёвага Дэрбішыру, але ў 1837 годзе быў вернуты назад. Яго здароўе было заўсёды кволым і ён сышоў на пэнсію ў 1841 годзе.

Гарпур Кру быў выбітным філянтропам зь цьвёрдымі хрысьціянскімі прынцыпамі і лічыўся «занадта добрасумленным для чальца парлямэнту»[3]. Сям’я Гарпура Кру складалася зь відных калекцыянэраў: сэр Джордж зьбіраў карціны, пудзілы птушкаў і жывёлаў[4]. Гарпэр Кру стаў прэзыдэнтам «Гарадзкога і графскага музэю і прыродазнаўчага таварыства Дэрбі» ў 1836 годзе. Гэтая арганізацыя пазьней стала Музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі[5].

Памёр у сябе дома ў абацтве Колк.

Гарпур Кру ажаніўся ў 1819 годзе з Джэйн Ўітэйкер, дачкой вікарыя Томаса Ўітэйкера. Яны мелі шэсьць дзяцей, і яго спадчына адыйшла ягонаму сыну сэру Джону Гарпуру Кру, 9-му баранэту.

  1. Maurice Weaver He's a lumberjack and he's OK now, Daily Telegraph Friday 7 May 1999
  2. Annual Register 1845
  3. Gentleman's Magazine 1844
  4. The Birmingham Post (England), August 14, 2004
  5. Newsletter of the Geological Curators Club, Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.