Фабрыка Ломба
Фабрыка Ломба | |
Lombe’s Mill | |
Фабрыка Ломба ў XVIII стагодзьдзі | |
Іншыя назвы | Italian Works |
---|---|
Тып | Фабрыка |
Месцазнаходжаньне | Дэрбішыр |
Замоўца | Джон Ломб |
Пачатак будаўніцтва | 1721 |
Вышыня | 17 м |
Найвышэйшы паверх | 5 |
Іншыя велічыні памеру | 33,5 x 12 м |
Архітэктар | Джордж Соракалд |
Каардынаты | 52°55′32″ пн. ш. 1°28′32″ з. д. / 52.92556° пн. ш. 1.47556° з. д.Каардынаты: 52°55′32″ пн. ш. 1°28′32″ з. д. / 52.92556° пн. ш. 1.47556° з. д. |
Фабрыка Ломба |
Фабрыка Ломба (па-ангельску: Lombe’s Mill) — першая пасьпяховая шоўкаматальная фабрыка ў Ангельшчыне. Пабудаваная на высьпе ракі Дэрвэнт у Дэрбі. Архітэктар — Джордж Соракалд.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая спроба пабудаваць фабрыку па вытворчасьці шоўку належала Томасу Котчэту. Пасьля ягонай няўдачы Джон Ломб вырашыў вывучыць досьвет італьянцаў у П’емонце, куды ён накіраваўся ў 1716 року. Гэтае ягонае падарожжа сталася адным зь першых прыкладаў прамысловага шпіянажу. Вярнуўся дамоў ён ня толькі з досьведам, але і зь некалькімі італьянцамі.
Разам з братам Томасам яны замовілі ўзьвядзеньне фабрыкі Джорджу Соракалду паводле ягонага разуменьня і ўсталявалі там новыя станкі. Фабрыка была пабудаваная побач з фабрыкай Томаса Колчэта на заходнім узьбярэжжы ракі Дэрвэнт у Дэрбі. Месца пабудовы мела вельмі істотнае значэньне, паколькі ў гэтым месцы рака мела магутны сьцёк, а фабрыка стаяла ля дарогі на Лёндан.
Томас Ломб атрымаў 14-рочны патэнт на абарону дызайну сваіх машын па скручваньні шоўку. Гэта абурыла караля Сардыніі, які спыніў пастаўкі сыравіны. Ён таксама падазраецца ў загадкавай сьмерці Джона Ломба ў 1722 року. Старэйшы Ломб, Томас, пераняў справы брата пасьля ягонай сьмерці. Па сканчэньні тэрміну дзеяньня патэнту ў 1732 паўсталі новыя фабрыкі ў Стокпарце і Маклсфілдзе. У 1739 року фабрыка была прададзеная Томасу Ўілсану[1].
Вельмі мала зьвестак дайшло пра першапачатковы выгляд фабрыкі. Вядома, што яна была пяціпавярховай, вышынёй 17 м, і мела форму простакутніка даўжынёй 33,5 м і шырынёй 12 м. Яна стаяла на некалькіх каменных арках, празь якія магла працякаць вада. Першыя два паверхі займалі закладачныя станкі, матальныя машыны займалі тры верхнія паверхі. Станкі прыводзіліся ў дзеяньне вадзяным колам Сараколда дыямэтрам 7 м і шырынёй 2 м. З патэнту 1718 року вынікае, што падчас працы фабрыку неабходна было праграваць. Гэта зьдзяйсьнялася з дапамогай паравога рухавіку, які нагнятаў цёплае паветра.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фабрыка некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі і перабудоўвалася, цяпер у яе будынку месьціцца музэй індустрыі Дэрбі. Непадалёк, ля мосту Эксэтэр, знаходзіцца барэльефная скульптура Джона Ломба.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gillian Darley Factory (Objekt). — London: Reaktion Books, 2003. — ISBN 1-86189-155-5
- Hollins Rayner Silk throwing and waste silk spinning. — Scott, Greenwood, Van Nostrand, 1903.