Дэніел Коўк
Дэніел Коўк | |
| Daniel Coke
Выкарыст. курсор для вызначэньня асобаў | |
| Імя пры нараджэньні | Дэніел Паркер Коўк |
|---|---|
| Род дзейнасьці | адвакат і парлямэнтар |
| Дата нараджэньня | 17 ліпеня 1745 |
| Месца нараджэньня | Дэрбішыр? |
| Дата сьмерці | 6 сьнежня 1825 |
| Месца сьмерці | Дэрбі |
| Месца вучобы | |
| Занятак | барыстэр, палітык |
| Бацька | Томас Коўк |
| Маці | Матыльда Коўк |
Дэніел Паркер Коўк (па-ангельску: Daniel Parker Coke; 17 ліпеня 1745 — 6 сьнежня 1825) — ангельскі барыстэр і чалец парлямэнту.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Коўк быў адзінцом у сям’і барыстэра Томаса Коўка (1700—1776) і ягонай жонкі Матыльды Гудўін (1706—1777). Ён належаў да старажытнай дэрбішырскай сям’і Коўкаў з Трасьлі. Навучаўся ў Дэрбскай школе, оксфардзкім Куінс коледжы і Коледжы ўсіх сьвятых. Атрымаў ступень бакаляўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ін (Лёндан) ступень магістра.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасьці барыстэра.
З 1776 па 1780 гады быў чальцом парлямэнту ад гораду Дэрбі, пазьней у 1780—1812 гг. ад Нотынггэму.
З 1793 году Коўк падтрымаў палітыку брытанскага ўраду за вайну з Францыяй. На агульных выбарах 1802 году Коўк згубіў шмат галасоў праз сваю прыхільнасьць да вайсковых дзеяньняў і высокіх коштаў на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць парлямэнцкае месца доктару Джозэфу Бёрчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасаваньня і ў траўні 1803 году перамог у новых выбарах. У чарговы раз пасьпяхова спаборнічаў зь Бёрчам у 1806 годзе.
Пасьля сыходу з парлямэнту да 1818 году працягнуў кар’еру ў якасьці старшыні дэрбішырскага суду квартальных сэсіяў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Coke, Daniel Parker (1745–1825), barrister and politician by Mark Pottle in Oxford Dictionary of National Biography
