Джэймз Фэрг’юсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Фэрг’юсан
James Ferguson
Дата нараджэньня 25 красавіка 1710
Месца нараджэньня Банфшыр
Дата сьмерці 17 лістапада 1776 (66 гадоў)
Месца сьмерці Лёндан
Занятак астраном
Бацька Джон Фэрг’юсан
Маці Элспэт Лобан
Узнагароды

Джэймз Фэрг’юсан (па-ангельску: James Ferguson; 25 красавіка 1710 — 17 лістапада 1776) — шатляндзкі астраном і стваральнік прыладаў XVIII стагодзьдзя[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пітэр Пэрэз Бардэтімаверна, Джэймз Фэрг’юсанВашынгтон Шырлі, пакупнік карціны
Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы (1766) Выкарыстоўвайце курсор для вызначэньня, хто ёсьць хто[2]

Фэрг’юсан нарадзіўся 25 красавіка 1710 году ў Банфшыру ў сям’і простых рабочых: ягоны бацька, Джон Фэрг’юсан (John Ferguson) працаваў і арандаваў невялікі кавалак зямлі, яго маці, Элспэт Лобан (Elspet Lobban) гадавала іх шасьцярых дзяцей, зь якіх Джон быў другім. Паводле яго аўтабіяграфіі, ён навучыўся чытаць, слухаючы, як яго бацька вучыць ягонага старэйшага брата, і дзякуючы нейкай старой жанчыне, да таго, як бацька вырашыў пачаць яго вучыць. Пасьля таго, як бацька навучыў яго пісаць, у сямігадовым узроьсце яго адправілі на тры месяцы ў школу пісьменнасьці ў Кейт (Keith). Аднойчы ў дзевяць гадоў, калі ён убачыў, як яго бацька правіць дзіравы дах з дапамогай рычага, яму атрымалася ня толькі зразумець прынцып такой працы, але і распаўсюдзіць яго на кола і паўвось. Адзін з суседзяў паказаў яму кнігу, у якой пацьвярджаліся здагадкі Фэрг’юсана.

У 1720 годзе Фэрг’юсан пачаў працаваць, да 14 гадоў пас авечак. Адначаова ён займаўся стварэньнем мэханічных мадэляў з дапамогай такарнага станка і сьцізорыка і па начах вывучаў зоркі. Яго настаўнік, Джэймз Глэшан (James Glashan), добразычлівы ставіўся да гэтых заняткаў, і часьцяком вызваляў у хлопчыка пад іх час. У 1728 годзе прайшоў тэрмін дамовы з Глэшанам, і Фэрг’юсан стаў вучыцца ў доме Томаса Гранта (Thomas Grant). У 1730 годзе, пасьля ад’езду Гранта, Фэрг’юсан вярнуўся дадому. У гэты пэрыяд ён стварыў глёбус і драўляны гадзіньнік.

У 1734 годзе Фэрг’юсан пераехаў у Эдынбург, дзе заняўся партрэтнай мініятурай, далей ён пераехаў у Інвэрнэс, і ў 1743 годзе — у Лёндан, дзе пражыў рэшту жыцьця. У лістападзе 1763 году ён уступіў у Лёнданскае каралеўскае таварыства, распрацоўваў астранамічныя і мэханічныя мадэлі, з 1748 году — чытаў лекцыі па экспэрымэнтальнай філязофіі. У апошнія гады жыцьця ён атрымліваў пэнсію ў 50 фунтаў стэрлінгаў; памёр ён 17 лістапада 1776 году і быў пахаваны ў двары царквы панны Марыі.

Лічыцца, што Джэймз Фэрг’юсан быў адлюстраваны на карціне «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» Джозэфа Райта[2] (адначасова ж біёграф Райта, Бэнэдыкт Нікалсан, сьцьвярджаў у 1968 годзе, што ўзорам для настаўніка быў Джон Ўайтгэрст[3], у той час як іншы камэнтатар указвае на падабенства фігуры з «партрэтам Ісака Ньютана пэндзлю Готфры Кнэлера»[4].

У сьпіс найважнейшых публікацыяў Фэрг’юсана ўваходзяць:

  • Astronomical Tables (1763)
  • Lectures on Select Subjects (першая рэдакцыя, 1761, з праўкамі сэра Дэйвіда Брустэра ў 1805 годзе)
  • Astronomy explained upon Sir Isaac Newton’s Principles (1756, з праўкамі сэра Дэйвіда Брустэра ў 1811 годзе)
  • Select Mechanical Exercises, with a Short Account of the Life of the Author, written by himself (1773).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson, James (1710—1776) Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  2. ^ а б A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764-1766), Revolutionary Players, выява з Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі, Дэрбі, даступна на сакавік 2011
  3. ^ Nicolson, Benedict, Joseph Wright of Derby: painter of light, Taylor & Francis, 1968, ISBN 0-7100-6284-2
  4. ^ «Art treasure — The Orrery», Derby City Council, accessed 2009-07-12

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэймз Фэрг’юсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў