Джордж Тэрнэр
Джордж Тэрнэр | |
Эрнст Таўнсэнд (аўтапартрэт) | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1841 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кромфард |
Дата сьмерці | 29 траўня 1910 |
Месца сьмерці | Ідрыджгэй |
Занятак | мастак |
Джордж Тэрнэр (па-ангельску: George Turner, 1841—1910) — брытанскі мастак-пэйзажыст і фэрмэр, празваны «Дэрбішырскім Джонам Констэблам».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрнэр нарадзіўся ў Кромфардзе, але пазьней пераехаў з сям'ёй у Дэрбі. У яго рана выявіўся талент да музыкі і маляваньня, ухвалены яго бацькам, краўцом па прафэсіі, але мастаком-аматарам. Тэрнэр шмат займаўся, жадаючы стаць прафэсійным мастаком і настаўнікам маляваньня.
У 1865 годзе Тэрнэр ажаніўся з Элізай Лакін (Eliza Lakin, 1837—1900), гадаваў дзяцей на фэрмэ Ўолнат у Бараў-эпон-Трэнт (Barrow upon Trent). У іх было чацвёра дзяцей: Мэры (у замужжы Чамбэрлэйн (Chamberlain), пазьней Вур (Woore), 1868—1937), Флорэнс Пальмэр (Florence Palmer Turner, 1869—1955), Ўільям Лакін (William Lakin Turner, 1867—1929, які ў наступстве таксама стаў мастаком[1]) і Пэрсі Рыд (Percy Reed Turner, 1871—1936). Пасьля сьмерці Элізы Тэрнэр пераехаў у Кірк Айртан (Kirk Ireton), дзе ажаніўся зь вядомай акторкай Кейт Стывэнс Сьміт (Kate Stevens Smith, 1871—1964) і зажыў зь ёй у Ідрыджгэі (Idridgehay), дзе і памёр у 1910 годзе.
Тэрнэр працаваў алеем і маляваў букалічныя сцэнкі, пераважна Дербішыра, пакінуўшы значную спадчыну краявідаў Ангельшчыны да таго, як у яе прыйшла мэханізаваньне, аўтамашыны і ўрбанізацыя. Яго працы выстаўляліся ў Нотынггэме і Бірмінггэме. Тэрнэр служыў у Мастацкім камітэце Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі, і ў калекцыю гэтай галерэі ўключаныя і яго працы[2], і работы яго сына[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б William Lakin Turner
- ^ George Turner. Burlington Art. Праверана 22 January 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джордж Тэрнэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- George Turner - 'Derbyshire's John Constable' (bygonederbyshire.co.uk - retrieved on 25 Feb 2010) (анг.)
- George Turner on Artnet (анг.)