Давід Асьпіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давід Асьпіна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1988(1988-08-31)[1][2][3][…] (35 гадоў)
Рост 183 см[4]
Вага 76 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Наср
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008—2014
2014—2019
2018—2019
2019—2022
2022—
Атлетыка Насьяналь
Ніцца
Арсэнал
Напалі (арэнда)
Напалі
Аль-Наср
97 (0)
189 (0)
29 (0)
17 (0)
64 (0)
14 (0)
Зборныя
2008— Калюмбія 129 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 сьнежня 2023.

Даві́д Асьпі́на Рамі́рэс (па-гішпанску: David Ospina Ramírez; нарадзіўся 31 жніўня 1988 году, Мэдэльін, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, брамнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у клюбе з роднага гораду «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клюбу. У 19 гадоў у Асьпіны было некалькі прапановаў ад замежных клюбаў, як то мадрыдзкага «Атлетыка» і «Бока Хуніёрс», аднак пасьля трох сэзонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у францускую «Ніццу»[5], пасьля няўдалай спробы перайсьці ў «Боку».

У ліпені 2012 году зьявіліся чуткі, што Давід можа перайсьці ў турэцкі «Бэшыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена[6] й Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў траўні 2014 году стала вядома, што «Ніцца» зьбіраецца падоўжыць з брамнікам дамову, аднак Давід заявіў, што ён ня будзе падпісваць новы кантракт з францускім клюбам. Пасьля выдатных выступаў за «Ніццу» і зборную Калюмбіі на кубку сьвету ў 2014 годзе, Асьпінам зацікавіліся накалькі вядучых эўрапейскіх клюбаў. Не зважаючы на тое, што гульцом цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў табар «Арсэналу»[7]. Гэта было пацьверджана 27 ліпеня 2014 году, як мяркуецца гулец каштаваў клюбу 3 млн фунтаў стэрлінгаў[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Асьпіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка Насьяналь»

«Арсэнал»:

«Напалі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]