Фрэдзі Гуарын
| Фрэдзі Гуарын | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1986[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002 | Атлетыка Ўіля[d] | 5 (0) |
| 2003—2007 | Энвігада[d] | 38 (4) |
| 2004—2007 | → Бока Хуніёрс | 2 (0) |
| 2006—2007 | → Сэнт-Эт’ен | 18 (1) |
| 2007—2008 | Сэнт-Эт’ен | 18 (0) |
| 2008—2012 | Порту | 63 (11) |
| 2012 | → Інтэрнацыянале | 6 (0) |
| 2012—2016 | Інтэрнацыянале | 108 (15) |
| 2016—2019 | Шанхай Шэньхуа[d] | 83 (21) |
| 2019—2020 | Вашку да Гама | 13 (3) |
| 2021 | Мільянарыяс | 7 (1) |
| Зборныя | ||
| 2003 | Калюмбія (да 17)[d] | 6 (2) |
| 2003—2005 | Калюмбія (да 20)[d] | 7 (2) |
| 2006—2015 | Калюмбія | 57 (4) |
Фрэдзі Алехандра Гуарын Васкес (па-гішпанску: Fredy Alejandro Guarín Vásquez; нар. 30 чэрвеня 1986 году, Пуэрта-Баяка, Калюмбія) — былы калюмбійскі футбаліст і гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Пераважна гуляў на пазыцыі цэнтральнага ці правага паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бока Хуніёрс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фрэдзі Гуарын пачаў кар’еру ў клюбе «Энвігада». Праз год пасьля дэбюту ў асноўным складзе каманды, Гуарын быў арандаваны аргентынскім клюбам «Бока Хуніёрс», дзе адыграў толькі дзьве гульні. Вялікую частку часу ў «Боке», Гуарын выступаў за моладзевы склад клюбу. Толькі траўмы гульцоў асновы каманды, Сэбастыяна Батальлі й Фэрнанда Гага дазволілі дэбюту Гуарына адбыцца.
«Сэнт-Эт’ен»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У красавіку 2006 году «Бока» зрабіла спробу выкупіць трансфэр Гуарына за 500 тысячаў эўра, аднак той палічыў за лепшае зьехаць у Францыю, у клюб «Сэнт-Эт’ен». Ён дэбютаваў у складзе каманды 14 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць клюбу «Ліён», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У сакавіку 2007 году Фрэдзі забіў свой першы мяч за «Сэнт-Эт’ен», паразіўшы браму «Труа».
«Порту»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 ліпеня 2008 году Гуарын перайшоў у футбольны клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4].
«Інтэрнацыянале»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 студзеня 2012 году Фрэдзі на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр». Кошт трансфэру склаў 1 млн эўра, прычым «нэрадзуры» атрымалі права на выкуп кантракту гульца па заканчэньні сэзону за 11 мн эўра[5], чым італьянскі клюб скарыстаўся 17 траўня[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]24 траўня 2006 году Гуарын дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Эквадору. У тым жа годзе ён атрымаў перамогу ў турніры гульні Цэнтральнай Амэрыкі й Карыбскага басэйна.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2006 (к)
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
«Шанхай Шэньхуа»:
- Уладальнік Кубка кітайскай асацыяцыі: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Fredy Guarín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Fredy Guarín // FBref (анг.)
- ↑ FREDY ALEJANDRO GUARIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Полузащитник «Сент-Этьена» перешел в «Порту». sports.ru
- ↑ «Интер» пополнил свой состав полузащитником «Порту» Гуарином. championat.com
- ↑ FC Porto transfere Guarín. ФК «Порту»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Сэнт-Эт’ен»
- Профіль на сайце Zerozero
- Статыстыка на сайце L'Équipe
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Калюмбіі
- Футбалісты клюбу «Энвігада»
- Футбалісты клюбу «Бока Хуніёрс» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Эт’ен»
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Шанхай Шэньхуа»
- Футбалісты клюбу «Вашку да Гама» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Мільянарыяс» Багата
- Футбалісты зборнай Калюмбіі
- Калюмбійскія футбалісты