Мужчынская зборная Калюмбіі па футболе
| Калюмбія | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя калюмбійскага футболу[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КОНМЭБОЛ | ||||
| Капітан | Хамэс Радрыгес | ||||
| Найбольш гульняў |
Хамэс Радрыгес | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Радамэль Фалькао | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Калюмбія 4:1 Коста-Рыка (Баранкільля, Калюмбія; 17 лютага 1926) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Бахрэйн 0:5 Калюмбія (Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Бразылія 9:0 Калюмбія (Ліма, Пэру; 24 сакавіка 1957) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1962) | ||||
| Дасягненьні | чвэрцьфінал (2014) | ||||
| Кубак Амэрыкі | |||||
| Удзел | 24 (упершыню: 1945) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2001) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Калю́мбіі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Калюмбію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Фэдэрацыя калюмбійскага футболу. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ. Пераможца Кубку Амэрыкі 2001 году, які праходзіў у Калюмбіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Доўгі час футбол у Калюмбіі быў ізаляваны ад астатняга сьвету. Толькі ў 1936 годзе Фэдэрацыя калюмбійскага футболу стала сябрам КОНМЭБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калюмбіі згуляла толькі праз два гады. Упершыню ў міжнародным турніры зборная Калюмбіі ўзяла ўдзел толькі ў 1945 годзе, але выступ на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі быў неадназначным. З аднаго боку каманда фінішавала на пятым радку пры дзевяці ўдзельніках, апярэдзіўшы такія каманды, як то зборныя Балівіі, Эквадору, Парагваю і Пэру. Аднак, зь іншага боку выявілася відавочнае адставаньне ад прызнаных лідэраў кантынэнту.

Калюмбійскі футбол стаў прафэсійным у 1948 годзе з утварэньнем Лігі ДЫМАЁР, кіраўніцтва якой месьцілася ў Багаце. Ліга складалася зь дзесяці клюбаў, але гэты чэмпіянат склаў канкурэнцыю аматарскай лізе Адэфутбал, якая была афіляваная зь ФІФА і базавалася ў Баранкільлі[1][2]. Адэфутбал не ўхваліла такі падзел, таму на запыт ФІФА пазбавіла Лігу ДЫМАЁР афіляцыі. Хутка калюмбійскія клюбы пачалі актыўна запрашаць замежных футбалістаў, у выніку чаго да канца 1949 году да лігі далучыліся 109 легіянэраў, зь іх 57 футбалістаў былі аргентынцамі[3][4]. Менавіта тады сталічны «Мільянарыяс» сфармаваў каманду, пабудаваную вакол аргентынцаў Адольфа Пэдэрнэра, Альфрэда Дзі Стэфана і Нэстара Росі. Гэты клюб стаў чэмпіёнаў у пяці сэзонах, а 30 сакавіка 1952 году перамагла мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 4:2[1]. Гэты масавы адыход гульцоў абурыў Аргентынскую футбольную асацыяцыю, таму ФІФА афіцыйна выключыла з свайго складу Калюмбію 25 кастрычніка 1951 году[2]. Празь некалькі дзён, на кангрэсе КОНМЭБОЛ у Пэру, кіраўніцтва Лігі ДЫМАЁР падпісала пакт, пагадзіўшыся, што ўсе замежныя гульцы, падпісаныя ў гэты час, вернуцца ў свае хатнія клюбы да 15 кастрычніка 1954 году ў абмен на паўторны допуск[1][2]. Санкцыі з калюмбійскага футболу былі зьнятыя ў кастрычніку 1954 году, завяршыўшы эпоху, калі нацыянальная зборная ўвогуле ня ладзіла афіцыйных матчаў, але ўнутраная ліга, мажліва, была наймацнейшай у сьвеце[3][4].
У 1962 годзе зборная ўзяла ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігодзьдзя ня мела сур’ёзных вынікаў. У 1975 годзе калюмбійцы дакрочылі да фіналу арганізаванага Кубка Амэрыкі, які прыйшоў на замену чэмпіянатам Паўднёвай Амэрыкі. Паводле сумы трох матчаў каманда саступіла легендарнай пэруанскай камандзе.

Зь сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сымбалем барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасьць і зрабіла нацыянальную зборную сымбалем нацыяналізму і гонару, а ейных заўзятараў вядомымі сваёй гарачай падтрымкай. Значная частка посьпехаў зборнай Калюмбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў павязаная з працай выбітнага трэнэра Франсіска Матураны. Менавіта за ягоным часам калюмбійцы выходзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў сьвету. 1990-я гады традыцыйна ўважаюцца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карляс Вальдэрама і Фаўстына Аспрыльля. У 1990 годзе зборная Калюмбіі прабілася ў плэй-оф чэмпіянату сьвету, пасьля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы на Кубках Амэрыкі. У 2001 годзе каманда здабыла першы буйны тытул, стаўшы пераможцам хатняга Кубка Амэрыкі, не зазнаўшы аніводнага матчу і не прапусьціўшы аніводнага голу.
У 2000-х гадах зборная Калюмбіі не давала рады, каб кваліфікавацца ў асноўную стадыю чэмпіянатаў сьвету. Толькі крыху пазьней, калі ў камандзе зьявіліся зорныя Хамэс Радрыгес і Радамэль Фалькао, зборная Калюмбіі ўпершыню дакрочыла да чвэрцьфіналу сусьветнага першынства, што стала ейным найлепшым вынікам. Таксама дружына зноў стала трэцяй на Кубку Амэрыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у час з 2013 па 2016 гады зборная ўздымалася на высокія месцы ў рэйтынгу ФІФА.
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Кубкі Амэрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Wood, David 'Playing sport is building nation': Issues of Colombian national identity // Sport in History.
- 1 2 3 Colombian El Dorado 1951 // When Saturday Comes. — 20.11.2010.
- 1 2 Colombia once had a claim to be the best league in the world // World Soccer. — 09.02.2012.
- 1 2 'We'll live finer than any footballer in the world' – the story of El Dorado, the world's first super league. Goal.com (18.09.2023). Праверана 02.09.2026 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Фэдэрацыі калюмбійскага футболу.
- Усе вынікі з 1938 году. RSSSF
