Хуан Суньіга
| Хуан Суньіга | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сьнежня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2008 | Атлетыка Насьяналь | 121 (9) |
| 2008—2009 | Сіена[d] | 28 (0) |
| 2009—2018 | Напалі | 125 (4) |
| 2016—2017 | → Ўотфард | 21 (1) |
| 2016 | → Балёньня | 9 (0) |
| 2018 | → Атлетыка Насьяналь | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Калюмбія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2005—2015 | Калюмбія | 61 (1) |
Хуан Камілё Суньіга Маскера (па-гішпанску: Juan Camilo Zúñiga Mosquera; нар. 14 сьнежня 1985 году, Чыгарода, Калюмбія) — колішні калюмбійскі футбаліст, паўабаронца. У 2005—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Калюмбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Атлетыка Насьяналь». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў шэсьць з паловай сэзонаў, прыняўшы ўдзел у 123 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Атлетыка Насьяналь», быў асноўным гульцом каманды й дапамог клюбу за гэты час тройчы выйграць чэмпіянат Калюмбіі.
На працягу сэзону 2008—2009 гадоў абараняў колеры італьянскай «Сіены». Да табару клюбу «Напалі» далучыўся 26 чэрвеня 2009 году.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 сакавіка 2005 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Калюмбіі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША. Другі матч за зборную для Хуана, які адбыўся больш чым праз два гады, таксама быў супраць зборнай ЗША. Але на гэты раз паўднёваамэрыканцы мінімальна перамаглі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Атлетыка Насьяналь»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2005 (А), 2007 (А), 2007 (Ф)
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012