Перайсьці да зьместу

Марыё Епэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыё Епэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1976(1976-01-13)[1][2][3][…] (50 гадоў)
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1993—1997 Картулюа[d] 76 (7)
1998—1999 Дэпартыва Калі[d] 93 (11)
1999—2001 Рывэр Плэйт 76 (6)
2001—2004 Нант 73 (2)
2004—2008 Пары Сэн-Жэрмэн 115 (8)
2008—2010 К’ева 63 (1)
2010—2013 Мілян 38 (1)
2013—2014 Аталянта 24 (0)
2014—2016 Сан-Лярэнса 31 (0)
Зборныя
1995 Калюмбія (да 20)[d]
1999—2014 Калюмбія 102 (6)
Трэнэрскія клюбы
2016—2017 Дэпартыва Калі[d]

Марыё Альбэрта Епэс Дыяс (па-гішпанску: Mario Alberto Yepes Díaz; нар. 13 студзеня 1976 году, Калі, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст і футбольны трэнэр. Выступаў за нацыянальную зборную Калюмбіі.

З 1995 па 1997 гады гуляў у калюмбійскім клюбе «Картулюа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калюмбійскага клюбу «Дэпартыва» (Калі). З 1999 па 2002 гады зьяўляўся гульцом аргентынскага гранду «Рывэр Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за францускі клюб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», у якім выступаў па 2008 год. Пасьля па 2010 год выступаў за італьянскі клюб «К’ева» з Вэроны.

26 сакавіка 2010 году Епэс падпісаў кантракт зь «Мілянам» на 2 гады[4]. 12 траўня 2012 году Епэс доўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год да лета 2013 году[5]. Пасьля ягонага сканчэньня перайшоў у іншы італьянскі клюб «Аталянта».

Епэс правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калюмбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзе[6]. Ён быў часткай каманды зборнай Калюмбіі, якая перамагла ў розыгрышу Кубка Амэрыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншым міжнародных спаборніцтвах.

«Дэпартыва»:

«Рывэр Плэйт»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Мілян»:

Калюмбія:

  1. Mario Yepes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Mario Yepes // FBref (анг.)
  3. MARIO ALBERTO YEPES // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. «Милан» подписал защитника «Кьево». championat.ru
  5. Yepes signs one-year extension with AC Milan. Goal.com.
  6. Colombia record international footballers RSSSF. com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]