Перайсьці да зьместу

Тэафілё Гут’ерэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэафілё Гут’ерэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1985(1985-05-17)[1][2][3] (41 год)
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Хуніяр[d]
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Баранкільля[d] 40 (16)
2007—2009 Хуніяр[d] 75 (42)
2010—2011 Трабзанспор 17 (4)
2011—2012 Расінг Авэльянэда 40 (20)
2012 Лянус 2 (1)
2012 Хуніяр[d] 18 (5)
2012—2013 Крус Асуль 21 (6)
2013—2015 Рывэр Плэйт 47 (22)
2015—2017 Спортынг Лісабон 23 (11)
2016—2017 Расарыё Сэнтраль 21 (5)
2017—2021 Хуніяр[d] 129 (30)
2021—2022 Дэпартыва Калі[d] 50 (11)
2023 Атлетыка Букараманга[d] 13 (0)
2023 Дэпартыва Калі[d] 17 (3)
2024 Рэал Картахэна[d] 23 (3)
2025—4 Хуніяр[d] 12 (1)
Зборныя
2009—2017 Калюмбія 52 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 траўня 2025.

Тэафілё Антоніё Гут’ерэс Ранкансьё (па-гішпанску: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нар. 17 траўня 1985 году, Баранкільля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік клюбу «Хуніяр» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Таленавіты нападнік, Tэo часьцяком падкрэсьліваецца калюмбійцамі ў сацыяльных мэдыя як культавая фігура[4].

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клюбу «Баранкільля», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу галоўнай каманды «Хуніяр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.

У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэо самавольна зьехаў з базы клюбу на радзіму без дазволу трэнэра сьцьвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасьля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблемаў са здароўем, 3 лютага 2011 году, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінгу» на пераход гульца. 2012 год гулец правёў у арэндах у складзе каманд клюбаў «Лянус» і «Хуніяр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мэксыканскага клюбу «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн даляраў ЗША, зарабляючы ў новым клюбе 1,5 млн даляраў у год.

Да табару клюбу «Рывэр Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе.

Тэо ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадору, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць калюмбійцаў.

Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.

«Трабзанспор»:

«Крус Асуль»:

«Рывэр Плэйт»:

«Спортынг»:

«Хуніяр»:

«Дэпартыва»:

  1. Teófilo Gutiérrez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Teófilo Gutiérrez // FBref (анг.)
  3. Teófilo Gutiérrez // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Teofilo Gutierrez news & comments (r). Big Soccer.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]