Рафаэль Сантас Барэ
| Рафаэль Сантас Барэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 верасьня 1995[1][2][3] (30 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Інтэрнасьёнал | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | Дэпартыва Калі[d] | 26 (14) |
| 2015—2017 | Атлетыка Мадрыд | 0 (0) |
| 2015—2016 | → Дэпартыва Калі[d] | 20 (6) |
| 2016—2017 | → Вільярэал | 17 (2) |
| 2017—2021 | Рывэр Плэйт | 83 (32) |
| 2021—2024 | Айнтрахт Франкфурт | 63 (10) |
| 2023—2024 | → Вэрдэр | 19 (4) |
| 2024— | Інтэрнасьёнал | 57 (16) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Калюмбія (да 20)[d] | 15 (4) |
| 2016 | Калюмбія (да 23)[d] | 1 (0) |
| 2019— | Калюмбія | 44 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рафаэ́ль Са́нтас Барэ́ (па-гішпанску: Rafael Santos Borré; нар. 15 верасьня 1995 году) — калюмбійскі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Інтэрнасьёнал» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Дэпартыва» з Калі. За першыя некалькі сэзонаў згуляў толькі некалькі гульняў, але па-сапраўднаму выкрыў свой талент у сэзоне 2015 году. У хуткім часе зацікавіў эўрапейскія клюбы. У жніўні 2015 году гулец склаў працоўную дамову з мадрыдзкім «Атлетыка», пасьля чаго вярнуўся ў «Дэпартыва» ўжо на правах арэнды[4]. 26 сакавіка 2016 году атрымаў траўму, праз што прапусьціў некалькі месяцаў, вярнуўшыся на поле 1 траўня ў матчы супраць «Алянсы Пэтралеры»[5]. У жніўня пераехаў у арэнду, дзе гуляў у арэндзе ў гішпанскім «Вільярэале»[6].
Гэтак і не згуляўшы за «Атлетыка», гулец 7 жніўня 2017 году далучыўся да «Рывэр Плэйту»[7]. 23 лістапада 2019 году калюмбіец адкрыў лік галам у фінале Кубка Лібэртадорэс 2019 году, але гэта не ўтрымала аргентынскі клюб ад паразы, якую ўчыніў бразыльскі «Фламэнгу». У 2020 году Барэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргентыны. У красавіку 2021 году ў матчы чэмпіянату гулец учыніў покер, пацэліўшы чатыры мячы ў браму суперніка. Тым ня менш, у ліпені Барэ стаў вольным агентам[8]. Наступныя некалькі гадоў калюмбіец гуляў у нямецкім «Айнтрахце», які на сэзон 2023—2024 гадоў выправіў яго ў арэнду ў «Вэрдэр». У студзені 2024 году было абвешчана, што паўднёваамэрыканец далучыцца да бразыльскага «Інтэрнасьёналу». Паводле зьвестак, сума трансфэру сягала 5,5 мільёнам эўра[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі 6 верасьня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі[10], замяніўшы на 83-й хвіліне Дувана Сапату.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2015-А
«Рывэр Плэйт»:
- Уладальнік Кубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Супэркубка Аргентыны: 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2018
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2019
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
«Інтэрнасьёнал»:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Santos Borré // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Rafael Borré // FBref (анг.)
- ↑ RAFAEL SANTOS BORRE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ «El Atleti hace oficial el fichaje del colombiano Santos Borré». AS.
- ↑ «Rafael Santos Borré es baja para Deportivo Cali entre tres y cuatro semanas». El País.
- ↑ «Santos Borre se va cedido al Villarreal». Mundo Deportivo.
- ↑ «El Atlético anuncia el traspaso de Santos Borré al River Plate». AS.
- ↑ «Por qué se queda libre Rafael Santos Borré». Clarín.
- ↑ «Oficial: Rafael Santos Borré no Internacional». Record.
- ↑ «Brazil v Colombia game report». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 15 верасьня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Баранкільлі
- Футбалісты клюбу «Інтэрнасьёнал» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Дэпартыва» Калі
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Вільярэал»
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты клюбу «Айнтрахт» Франкфурт
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты зборнай Калюмбіі
- Калюмбійскія футбалісты