Рычард Рыяс
| Рычард Рыяс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 чэрвеня 2000 (26 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Бэнфіка | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2022 | Фламэнгу | 7 (0) |
| 2021—2022 | → Масатлян[d] | 6 (0) |
| 2022—2023 | Гуарані Кампінас[d] | 20 (3) |
| 2023—2025 | Палмэйрас | 99 (7) |
| 2025— | Бэнфіка | 11 (0) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Калюмбія | 37 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ры́чард Ры́яс (па-гішпанску: Richard Ríos; нар. 2 чэрвеня 2000 году) — калюмбійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца партугальскага клюбу «Бэнфіка» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рыяс пачынаў сваю кар’еру ў футзале, пры гэтым менавіта ў гэтым спорце гульца запрыкмеціў бразыльскі клюб «Фламэнгу». Прайшоўшы ў бразыльскім клюбе выпрабавальны пэрыяд у два месяцы, калюмбіец склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Свой першы матч згуляў у рамках Лігі Карыёка, дзе 23 студзеня 2020 году зьявіўся на замену ў другім тайме ў супрацьстаяньні з «Вашку да Гама»[1]. У Сэрыі А дэбютаваў толькі 27 верасьня таго ж году ў матчы супраць «Палмэйрасу». Зьяўленьне футбаліста было павязанае ў першую чаргу праз пошасьць каранавірусу ў клюбе, што выключыла з каманды на час шэраг гульцоў. 21 чэрвеня 2021 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да сьнежня 2023 і ў гэты ж дзень накіраваўся ў арэнду ў мэксыканскі «Масатлян»[2]. У новым клюбе амаль не гуляў, перадусім праз траўму калена, што вымусіла гульца прапусьціць матчы зь верасьня па красавік[3]. 4 жніўня 2022 году Рыяс скасаваў кантракт з «Фламэнгу» і далучыўся да каманды бразыльскай Сэрыі Б «Гуарані», дзе замацаваўся ў складзе. У сакавіку 2023 году прыяднаўся да клюбу «Палмэйрас».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2020
- Пераможца чэмпіянату штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2020, 2021
«Палмэйрас»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2023
- Пераможца чэмпіянату штату Сан-Паўлу: 2024
«Бэнфіка»:
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2025