Карляс Санчэс Марэна
Карляс Санчэс Марэна | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 1986 (33 гады) Кібда, Калюмбія | |
Рост | 182 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ўэст Гэм Юнайтэд | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2013 2013—2014 2014—2016 2016—2018 2018 2018— |
Рывэр Плэйт Мантэвідэо Валянсьен Эльчэ Астан Віла Фіярэнтына → Эспанёл (арэнда) Ўэст Гэм Юнайтэд |
40 (1) 178 (10) 30 (0) 48 (1) 40 (2) 14 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2007— | Калюмбія | 88 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ка́рляс Са́нчэс Марэ́на (па-гішпанску: Carlos Sánchez Moreno ; нарадзіўся 6 лютага 1986 году, Кібда, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца ангельскага клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Мэдэльіне, а пазьней пераехаў у Мантэвідэо, дзе займаўся ў клюбе «Данубіё». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клюбу «Рывэр Плэйт». У ліпені 2007 году падпісаў 5-гадовы кантракт з францускім клюбам «Валянсьен». Дэбютаваў у Лізе 1 4 жніўня хатнім матчам супраць клюбу «Тулюза» (3:1). Улетку 2012 году кантракт Карляса скончыўся і ён пакінуў клюб, аднак пасьля доўгіх і безвыніковых перамоваў з ангельскімі «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Болтан Ўандэрэрз», ён вярнуўся ў «Валянсьен», склаўшы новы кантракт з клюбам.
16 жніўня 2013 году Санчэс перайшоў у склад клюбу «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ля Лігу. Сума трансфэру склала 3,7 млн эўра[1]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[2].
Пасьля сэзону ў Гішпаніі 15 жніўня 2014 году Санчэс перайшоў у склад ангельскага клюбу «Астан Віла»[3].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
9 траўня 2007 году дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ El Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias
- ^ Zurutuza despierta a la Real. Marca
- ^ Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карляс Санчэс Марэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Soccerway
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Калюмбійскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Калюмбіі
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Мантэвідэо
- Футбалісты клюбу «Валянсьен»
- Футбалісты клюбу «Эльчэ»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Эспанёл» Барсэлёна