Перайсьці да зьместу

Крыстыян Сапата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Сапата
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1986(1986-09-30)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Дэпартыва Калі[d] 17 (0)
2005—2011 Удынэзэ 168 (5)
2011—2013 Вільярэал 28 (0)
2012—2013 Мілян 23 (0)
2013—2019 Мілян 88 (3)
2019—2021 Джэноа 32 (1)
2021—2022 Сан-Лярэнса 50 (2)
2023 Атлетыка Насьяналь 38 (0)
2024 Віторыя Салвадор[d] 2 (0)
2024—2025 Атлетыка Букараманга[d] 15 (1)
Зборныя
2003 Калюмбія (да 17)[d] 2 (0)
2005 Калюмбія (да 20)[d] 4 (0)
2007—2019 Калюмбія 58 (2)

Крыстыян Сапата (па-гішпанску: Cristián Eduardo Zapata Valencia; нар. 30 верасьня 1986 году, Падыльля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, абаронца. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Стрыечны брат Крыстыяна Дуван — гулец «Аталянты»[4]. Выхаванец клюбу «Дэпартыва» з Калі. 31 жніўня 2005 году падпісаў шматгадовае пагадненьне з «Удынэзэ»[5], у складзе якога гуляў шэсьць гадоў. У складзе «Ўдынэзэ» двойчы выступаў у Лізе Эўропы[6]. Перайшоў у «Вільярэал», але пасьля сэзону 2011—2012 гадоў клюб перайшоў у Сэгунду, што вымусіла Крыстыяна вярнуцца ў Італію, на гэты раз у «Мілян»[7]. Першы сэзон ён выступаў за «Мілян» на правах арэнды, у 2013 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў набыты за 6 мільёнаў эўра. У студзені 2019 году пад час матчу з «Джэноа» атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць каля месяцу[8]. 30 чэрвеня 2019 году кантракт Крыстыяна з клюбам «Мілян» скончыўся[9]. і клюб ня стаў падпісваць новы[10]. У ліпені 2019 году Крыстыян падпісаў кантракт з клюбам «Джэноа» тэрмінам на два гады[11].

У складзе зборнай Калюмбіі выступаў у розыгрышы Кубку Амэрыкі 2019 году[12].

«Мілян»:

«Атлетыка Насьяналь»:

  1. Cristián Zapata // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Cristián Zapata // FBref (анг.)
  3. Cristian Eduardo Zapata Valencia // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Cristián Zapata - Player profile 19/20. Transfermarkt
  5. Защитник 'Милана' (рас.). peoples.ru (10 красавіка 2018).
  6. Cristián Zapata. Heimspiel. Праверана 18 мая 2020 г.
  7. Кристиан Сапата. Readfootball. Архіўная копія ад 24 красавіка 2016 г.
  8. Сапата пропустит около месяца из-за травмы (рас.). КАМПЕОНЕС (23 студзеня 2019).
  9. Vladyslav Ch (22 чэрвеня 2019) Кристиан Сапата в ближайшее время перейдет в Дженоа (рас.). sportarena.com.
  10. СМИ: «Милан» расстанется с несколькими игроками (рас.). Национальный спортивный телеканал (2 чэрвеня 2019).
  11. Сапата выбрал «Дженоа» (рас.). SOCCER.RU (23 чэрвеня 2019).
  12. Мойсейчук, А. (31 мая 2019) Барриос, Хамес, Фалькао и Сапата вошли в состав сборной Колумбии на Кубок Америки (рас.). BY.Tribuna.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]