Джэфэрсан Лерма
Джэфэрсан Лерма | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крыстал Пэлас | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2016 2015—2016 2016—2018 2018—2023 2023— |
Атлетыка Ўіля → Левантэ (арэнда) Левантэ Борнмут Крыстал Пэлас |
84 (6) 33 (1) 56 (2) 178 (12) 30 (1) |
Зборныя | ||
2017— | Калюмбія | 50 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джэ́фэрсан Ле́рма (па-гішпанску: Jefferson Lerma; нар. 25 кастрычніка 1994 году) — калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца і цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 году, які ладзіліся ў Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прайшоў падрыхтоўку ў футбольнай школе клюбу «Атлетыка Ўіля». На пачатку 2013 году юнак быў далучаны да асноўнай каманды клюбу, а 30 сакавіка дэбютаваў у айчыннай лізе ў матчы супраць «Мільянарыяс»[4]. У першы свой сэзон згуляў 20 матчаў, а ягоны клюб у розыгрышы Апэртуры спыніўся на 13-м радку. Даволі хутка гулец замацаваўся ў асноўным складзе, а ў сэзоне 2015 году стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.
Лерму запрыкмецілі ў Гішпаніі, вынікам чаго сталася арэнда ў валенсійскі клюб «Левантэ» ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Лерма хутка прыстасаваўся да дынамічнага стылю новага клюбу, а першым голам адзначыўся 7 сьнежня 2015 году, што дапамагло клюбу здабыць адзін пункт у матчы супраць «Эспанёлу» (1:1). Згуляўшы 25 матчаў, бакі дамовіліся аб паўнавартасным пераходзе калюмбійца. Гулец склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, а «Атлетыка Ўіля» атрымала 600 тысяч эўра[5]. Паводле вынікаў сэзону «Левантэ» страціў месца ў Ля Лізе, апусьціўшыся ў Сэгунду. Аднак, ужо праз сэзон каманда вярнулася ў эліту, здабыўшы перамогу ў другім дывізіёне. Лерма па вяртаньні паўдзельнічаў у гістарычнай перамозе валенсійцаў над «Барсэлёнай», якая скончылася зь лікам 5:4 на карысьць гаспадароў.
7 жніўня 2018 году Лерма прыяднаўся да клюбу Прэм’ер-лігі «Борнмуту» за рэкордныя для клюбу 30 мільёнаў эўра[6]. 1 верасьня гулец запачаткаваў выступы ў Ангельшчыне, адгуляўшы 88 хвілінаў у матчы супраць «Чэлсі», у якім ягоная каманда зьведала паразу зь лікам 2:0[7]. Калюмбіец замацаваўся ў першым складзе ды стаў улюбёнцам шматлікіх заўзятараў клюбу. Поруч з камандай гулец правёў часы ў Прэм’ер-лізе і Чэмпіёншыпе. 8 чэрвеня 2023 году было абвешчана, што ангельскі клюб «Крыстал Пэлас» дамовіўся аб асабістых умовах кантракту зь Лермам, і што ён далучыцца да клюбу 1 ліпеня[8]. За новы клюб калюмбіец згуляў 12 жніўня, а ягоны клюб перамог у гасьцях «Шэфілд Юнайтэд» зь лікам 1:0.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец быў часткай алімпійскай каманды Калюмбіі на гульнях 2016 году ў Бразыліі. Тады пад кіраўніцтвам Карляса Рэстрэпа каманда дакрочыла да чвэрцьфіналу. Лерма дэбютаваў за нацыянальную зборную Калюмбіі 10 лістапада 2017 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі[9]. Гулец браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2018 году, але ўжо ў першай сустрэчы супраць зборнай Японіі быў выдалены на трэцяй хвіліне[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jefferson Lerma // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jefferson Lerma // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Jefferson Lerma // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Huila y Millonarios no levantaron su juego y por eso empataron 0–0». FutbolRed.
- ^ «Lerma suma 25 partidos y será granota hasta 2020». Levante-EMV.
- ^ «Lerma Signs In Club Record Deal». AFC Bournemouth.
- ^ «Chelsea beat Bournemouth 2–0 to extend 100% start in Premier League». BBC Sport.
- ^ «Jefferson Lerma to join Palace in July». Crystal Palace F.C..
- ^ «Selección Colombia perdió amistoso contra Corea del Sur». RCN Radio
- ^ «Japan beat 10-man Colombia». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball