Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце | |
па-летувіску: Dalia Grybauskaitė | |
![]() Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 году) | |
![]() | |
---|---|
12 ліпеня 2009 — 12 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Валдас Адамкус |
Наступнік | Гітанас Наўседа |
![]() | |
12 ліпеня 2001 — 1 траўня 2004 | |
Прэзыдэнт | Валдас Адамкус (2001—2003) Раляндас Паксас (2003—2004) |
Папярэднік | Ёнас Лёнгінас |
Наступнік | Альгірдас Буткявічус |
![]() | |
1 траўня 2004 — 22 лістапада 2004 | |
Папярэднік | Вівіен Рэдзінг |
Наступнік | Ян Фігель |
![]() | |
22 лістапада 2004 — 12 ліпеня 2009 | |
Папярэднік | Міхаэле Шрэер |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 1 сакавіка 1956[1][2][3][…] (69 гадоў) |
Партыя | КПСС (1983—1991) |
Адукацыя | |
Бацька | Палікарпас Грыбаўскас[d] |
Маці | Віталія Карсакайце[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Даля́ Ґрыбаўска́йце (па-летувіску: Dalia Grybauskaitė; нар. 1 сакавіка 1956 году ў Вільні) — летувіская эканамістка, дыпляматка і палітык, міністарка фінансаў Летувы у 2001—2004 гадох, камісарка камітэту па бюджэце і фінансавым праграмаваньні Эўрапейскага Зьвязу ў 2004—2009 гадох. Перамагла на выбарах прэзыдэнта Летувы 17 траўня 2009 году. Першая жанчына на пасадзе прэзыдэнта Летувы[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі грамадзкіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спэцыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія).
У 1990—1991 гадох кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва ўрадзе Летувіскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 году выконвала функцыі кіраўніцы эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 году была дырэктаркай эканамічнага дэпартамэнта ў Міністэрстве замежных справаў, адначасова кіравала Камітэтам атрыманьня дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэньнем дамовы аб вольным гандлі з Эўрапейскім Зьвязам.
У 1994—1995 гадах была надзвычайнай амбасадаркай і паўнамочнай міністаркай падчас прадстаўніцтва Летувы ў Эўрапейскім Зьвязе і прадстаўніцай Каардынатара дзяржаўнай дапамогі ў Брусэлі. З 1996 году Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамоцнай амбасадаркі ў пасольстве Летувы ў ЗША. У 1999—2000 гадах займала пасаду віцэ-міністаркі фінансаў і займалася перамовамі Летувы зь Міжнародным валютным фондам і Сусьветным банкам. У 2000—2001 гадах — віцэ-міністарка замежных справаў і намесьніца кіраўніка летувіскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Летувы ў Эўразьвяз.
У пачатку ліпеня 2001 году Грыбаўскайце заняла пасаду міністаркі фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 траўня 2004 году, у дзень уваходу Летувы ў Эўрапейскі Зьвяз, яна была запрошаная ў склад Эўрапейскай камісіі як камісарка адказная за адукацыю і культуру (разам зь Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 году камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаваньне фінансаў і бюджэт.
У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзыдэнта Летувы. 26 лютага яна афіцыйна абвясьціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзьве ўрадавыя кааліцыі: Зьвяз Бацькаўшчыны і Лібэральны Рух.
Па выніках галасаваньня, якое адбылося 17 траўня 2009 году, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09% галасоў.[6]
Даля Грыбаўскайце, акрамя летувіскае, валодае ангельскай, польскай, расейскай і францускай мовамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1543098/Dalia-Grybauskaite
- ^ а б Hollar S. Dalia Grybauskaite // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Dalia Grybauskaitė // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #173990282 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Dalia Grybauskaite (анг.) Britannica.com
- ^ Voting Results — Balsavimo rezultatai (анг.) (лет.)
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятога Олафа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Прэзыдэнты Летувы
- Міністры фінансаў Летувы
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў
- Летувіскія дыпляматы
- Летувіскія эканамісты
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Кандыдаты эканамічных навук
- Жанчыны-кіраўніцы дзяржаваў і ўрадаў