Перайсьці да зьместу

Раляндас Паксас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раляндас Паксас
па-летувіску: Rolandas Paksas
з 1 ліпеня 2014
26 кастрычніка 2000 — 20 чэрвеня 2001
Папярэднік Андрус Кубілюс
Наступнік Эўгеніюс Гянтвілас[d]
18 траўня 1999 — 27 кастрычніка 1999
Папярэднік Ірэна Дзягутэне[d]
Наступнік Ірэна Дзягутэне[d]
26 лютага 2003 — 6 красавіка 2004
Папярэднік Валдас Адамкус
Наступнік Валдас Адамкус
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 чэрвеня 1956(1956-06-10)[1][2][3] (68 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Трох Зорак ордэн «За заслугі» II ступені ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом Grand Collar of the Order of Prince Henry

Раляндас Паксас[4] (па-летувіску: Rolandas Paksas; нарадзіўся 10 чэрвеня 1956 року, Цельшы, Летувіская ССР, СССР) — летувіскі палітычны дзеяч, прэзыдэнт Летувіскае Рэспублікі з 26 лютага 2003 року па 6 красавіка 2004 року. Быў прэм’ер-міністрам Летувіскае Рэспублікі ў 1999 року ды ў 2000—2001 гадох, першы кіраўнік эўрапейскае дзяржавы, які быў зьмешчаны з пасады ў выніку імпічмэнту. З 2009 року дэпутат Эўрапарлямэнту.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 року абраны ў раду места Вільні ды абраны мэрам Вільні. З 4 сьнежня 1999 року па 5 верасьня 2001 року — старшыня Зьвязу лібэралаў Летувы (лет. Lietuvos liberalų sąjunga). З траўня па кастрычнік 1999 року — прэм’ер-міністар дзявятага ўраду Летувы. З красавіку па кастрычнік 2000 року — ізноў мэр Вільні. З 27 кастрычніка 2000 року па 20 ліпня 2001 року — прэм’ер-міністар адзінаццатага ўраду. З чэрвеня па лістапад 2001 року — лідэр парлямэнцкай апазыцыі. 5 студзеня 2003 року абраны прэзыдэнтам Летувы. 30 кастрычніка 2003 року дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) Летувы перадаў кіраўніцтву парлямэнту дакумэнты, якія сьведчылі пра тое, што Паксас зьвязаны зь «міжнароднай злачыннасьцю». 19 лютага 2004 року Сойм Летувы распачаў працэс імпічмэнту. У 2005 року Вярхоўны суд Летувы прызнаў Раляндаса Паксаса невінаватым. 10 верасьня 2014 року Сойм Летувы дазволіў яму балятавацца на парлямэнцкіх ды прэзыдэнцкіх выбарах.

  1. ^ а б Furmonavičius D. Rolandas Paksas // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Rolandas Paksas // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Rolandas Paksas // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ http://www.europarl.europa.eu/meps/en/96694/ROLANDAS_PAKSAS_home.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раляндас Паксассховішча мультымэдыйных матэрыялаў