Майкл Гігінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Майкл Дэніел Гігінз
Афіцыйны здымак
Афіцыйны здымак
9-ы Прэзыдэнт Ірляндыі
11 лістапада 2011 — цяперашні час
Папярэднік: Мэры Патрысія Макэліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 красавіка 1941 (77 гадоў)
Лімэрык, графства Лімэрык, правінцыя Манстэр, Ірляндыя
Партыя: Лейбарысцкая партыя[d]
Сужэнец: Сабіна Койн
Дзеці: 4
Адукацыя: Нацыянальны ўнівэрсытэт Ірляндыі, Манчэстэрскі ўнівэрсытэт, Індыянскі ўнівэрсытэт у Блумінгтоне

Майкл Дэ́ніел Гі́гінз (па-ірляндзку: Mícheál D. Ó hUiginn, па-ангельску: Michael Daniel Higgins) — палітычны дзяяч, пісьменьнік, паэт і тэлевядучы. Прэзыдэнт Ірляндыі з 11 лістападу 2011 року. Балятаваўся ад партыі працоўных Ірляндыі. Стаў дзявятым па ліку прэзыдэнтам краіны па выніку выбараў, якія адбыліся 27 кастрычніка 2011 року.

Пачаў займацца актыўнай палітычнай дзейнасьцю ў 1970-я, у 1982—1983 і 1991—1992 роках быў мэрам места Голўэй. З 1993 па 1997 рок займаў пост міністра па справах мастацтваў.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты з акторкай Сабінай Койн. Яны пазнаёміліся на вечарыне ў 1969 року. У шлюбе мае чатырох дзяцей.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Майкл Гігінзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў