Маргрэта II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Маргрэта II
Margrethe II
Каралева
Drottning Margrethe av Danmark.jpg
Каралева Маргрэта II (2012)
Каралева Даніі
14 студзеня 1972 — цяперашні час
Рэгент
Папярэднік Фрэдэрык IX
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Маргрэта Александрына Доргільдур Інгрыд
Нарадзілася 16 красавіка 1940 (78 гадоў), Амаліенборг, Капэнгаген, Данія
Нашчадкі
Каралеўскі дом Глюксбургі
Каралеўскі дэвіз Божая дапамога, любоў народа, сіла Даніі
Муж прынц Генрык (1967—2018)
Бацька Фрэдэрык IX
Маці Інгрыд Швэдзкая
Узнагароды
Подпіс Margrethe II - signature.svg

Яемосьць карале́ва Маргрэ́та II (па-дацку: Margrethe II, па-фарэрску: Margreta 2., па-грэнлядзку: Margrethe II), поўнае імя Маргрэта Александрына Доргільдур Інгрыд (дац. Margrethe Alexandrine Þórhildur Ingrid; нар. 16 красавіка 1940, Амаліенборг, Капэнгаген) — каралева Даніі з 14 студзеня 1972. Паходзіць з каралеўскага роду Глюксбургаў. Дачка караля Фрэдэрыка IX і Інгрыд Швэдзкай; першая жанчына на дацкім стальцы пасьля Маргрэты I, каралевы Скандынавіі ў 1375–1412 пад час Кальмарскай уніі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынцэса Маргрэта была першым дзіцем кронпрынца і кронпрынцэсы пры каралі Крыстыяне X. Была ахрышчаная 14 траўня ў царкве Гольмэну ў Капэнгагене. Імя Маргрэта атрымала ў гонар бабулі па кудзелі, крон-прынцэсы Маргрэты Швэдзкай; Александрына — у гонар бабулі па мячы, каралевы Александрыны; Інгрыд — у гонар маці. Паколькі ейны дзядзуля па мячы быў таксама каралём Ісьляндыі, яна атрымала яшчэ ісьляндзкае імя Доргільдур.

20 красавіка 1947 па сьмерці Крыстыяна X на сталец узышоў ейны бацька Фрэдэрык IX. Неўзабаве пачаўся працэс зьмяненьня канстытуцыі, бо ў той час займаць сталец мелі права толькі мужчыны. Маргрэта мела толькі дзьве малодшыя сястры, таму пасьля бацькі сталец перайшоў бы да ейнага дзядзькі Кнуда. У 1953 новы закон пра пераемнасьць быў праведзены праз рэфэрэндум і дазволіў жанчынам спадкаваць сталец у тым выпадку, калі яны ня маюць братоў.

У 1959 року Маргрэта скончыла прыватную школу ў Капэнгагене, навучалася ў коледжы ў Ангельшчыне, Оргускім унівэрсытэце, Сарбоне, Лёнданскай школе эканомікі.

10 чэрвеня 1967 выйшла за францускага дыплямата Анры дэ Лябора дэ Манпэзата (памёр у 2018). Зь ім мелі сыноў Фрэдэрыка і Ёахіма.

Караляваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 студзеня 1972 року кароль Фрэдэрык IX сканаў ад хваробы, і наступнага дня Маргрэта была абвешчаная каралевай у 31-гадовым веку. Яна адмовілася ад усіх папярэдніх каралеўскіх тытулаў, акрамя каралевы Даніі, таму ейны тытул гучыць Божаю ласкай каралева Даніі (дац. Margrethe den Anden, af Guds Nåde Danmarks Dronning). Яна абрала сабе дэвіз Божая дапамога, любоў народа, сіла Даніі.

Асноўныя абавязкі каралевы — прадстаўленьне каралеўства за мяжой і яднаньне нацыі. Яна прымае замежных амбасадараў і ўручае тытулы і мэдалі. Як нявыбарная прадстаўніца ўлады, не ўваходзіць у склад партыяў і не выказвае палітычных поглядаў. Хоць мае права галасаваць, пераважае ўстрымлівацца, каб не выказваць палітычных сымпатыяў.

Пасьля фармаваньня ўраду каралева фармальна яго зацьвярджае. Яна зьяўляецца старшынёй ураду і кіруе на паседжаньнях Дзяржаўнай рады Даніі, дзе адбываецца падпісаньне прынятых парлямэнтам законаў. На практыцы амаль усе паўнамоцтвы каралевы выконвае ўрад.

Тытулы і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралева Маргрэта II — 1188-я рыцар ордэна Залатога руна Гішпаніі, і ўсяго толькі 7-я лэдзі ордэна Падвязкі. Традыцыйна прадстаўнік дацкай каралеўскай сям’і мае пасаду ганаровага камандзіра Каралеўскага палка прынцэсы Ўэйлзкай у Вялікабрытаніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Маргрэта IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў