Катэрына Сакелярапулю
| Катэрына Сакелярапулю | |
| па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου | |
| 13-ы прэзыдэнт Грэцыі | |
|---|---|
| 13 сакавіка 2020 — 13 сакавіка 2025 | |
| Прэм’ер-міністар | Кірыякас Міцатакіс |
| Папярэднік | Пракопіс Паўлёпуляс |
| Наступнік | Канстантынас Тасулас |
| 22-і Прэзыдэнт Дзяржаўнай рады | |
| 17 кастрычніка 2018 — 22 студзеня 2020 | |
| Прэзыдэнт | Пракопіс Паўлёпуляс |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 30 траўня 1956 Салёнікі |
| Партыя | |
| Адукацыя | Атэнскі ўнівэрсытэт Унівэрсытэт Пантэон-Асас |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Катэрына Сакелярапулю (па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου, 30 траўня 1956, Салёнікі, Грэцыя) — грэцкая палітыкіня, 13-ы прэзыдэнтка Грэцыі ў 2020—2025 гадох.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вывучала права на юрыдычным факультэце Атэнскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. Каппдзістрыі і скончыла асьпірантуру па канстытуцыйным і адміністратыўным праве ва Ўнівэрсытэце Пантэон-Асас у Парыжы. У 1982 годзе была прынятая ў Дзяржаўную раду дакладчыцай.
У кастрычніку 2015 году прызначана віцэ-прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады, а ў кастрычніку 2018 году яе аднагалосна абралі прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады[1].
22 студзеня 2020 году «падзелены» парлямэнт Грэцыі, прадэманстраваўшы «незвычайную аднадушнасьць» і абраў (261 дэпутат «за», «супраць» — 0) яе прэзыдэнткай Грэцыі[2][3]. Такім чынам, упершыню Прэзыдэнтам Грэцкай Рэспублікі была прызначаная жанчына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ολα τα ονόματα προέδρων-αντιπροέδρων των Ανωτάτων Δικαστηρίων (грэцк.) Iefimerida Праверана 2020-01-24 г.
- ↑ Прэзыдэнтам Грэцыі ўпершыню абралі жанчыну. Аднагалосна, Радыё Свабода, 22 студзень 2020
- ↑ Greek PM taps top female judge as country's president (анг.) Reuters Праверана 2020-01-24 г.