Каталін Новак
Каталін Новак | |
па-вугорску: Veresné Novák Katalin Éva | |
8 красавіка 2018 — 1 траўня 2022 | |
1 кастрычніка 2020 — 31 сьнежня 2021 | |
15 чэрвеня 2014 — 17 траўня 2018 | |
22 траўня 2018 — 30 верасьня 2020 | |
10 траўня 2022 — 26 лютага 2024 | |
Папярэднік | Янаш Адэр |
Наступнік | Ласла Кёвер |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
6 верасьня 1977[1] (47 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ка́талін Е́ва Ве́рэшне-Но́вак (па-вугорску: eresné Novák Katalin Éva; нар. 6 верасьня 1977, Сэгед) — вугорская палітычная і дзяржаўная дзяячка. Прэзыдэнт Вугоршчыны з 10 траўня 2022 году (першая жанчына ў краіне на гэтай пасадзе).
Каталін Новак — сябра партыі Фідэс. Дэпутат Нацыянальнага сходу Вугоршчыны з 2018 году. У мінулым-дзяржаўны сакратар (міністар без партфэлю) па справах сям’і і моладзі (2014—2020), міністар па справах сям’і (2020—2021). Кавалер Ордэну Ганаровага легіёну (2019). Камандор ордэну Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2019 год).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996—2001 гадах навучалася на эканамічным факультэце Унівэрсытэту Корвіна, атрымала ступень бакаляўру эканомікі. У 2001—2004 гадах вучылася на юрыдычным факультэце Сэгедзкага ўнівэрсытэту і вывучала права ва Парыска-Нантэрскім ўнівэрсытэце. Таксама прайшла навучаньне ў Інстытуце палітычных дасьледаваньняў у Парыжы.
Была рэдактарам часопісаў The Family-Friendly Turn (2010—2018) і Family-Friendly Decade (2010—2020). Аўтар больш за 50 артыкулаў пра сям’ю.
У 2017—2021 гадах была віцэ-старшынёй партыі Фідэс, якую ўзначальвае Віктар Орбан. Па выніках парлямэнцкіх выбараў 8 красавіка 2018 году абраная дэпутатам Нацыянальнага сходу Вугоршчыны.
21 сьнежня 2021 году вылучана кандыдатам ад кіруючай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах. Нацыянальны сход Вугоршчыны 10 сакавіка 2022 году выбраў Каталін Новак прэзыдэнтам Вугоршчыны[3]. Яна атрымала 137 з 193 галасоў дэпутатаў. Стала першай жанчынай у гісторыі, якая заняла пасаду прэзыдэнта Вугоршчыны. 10 траўня заступіла на пасаду, зьмяніўшы Янаша Адэра.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замужам за Іштванам Верашам (Veeresh István Attila), супрацоўнікам вугорскага Нацыянальнага банку. Мае трох дзяцей: дачка Кату (Kata, 2008) і сыноў Адама (Ádám, 2004) і Томаша (Tamás, 2006).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Kormányzat - Emberi Erőforrások Minisztériuma - Család- és Ifjúságügyért Felelős Államtitkárság - Novák Katalin — Ministry of Human Capacities.
- ^ а б https://www.sandorpalota.hu/hu/eletrajz
- ^ Президентом Венгрии впервые стала женщина. РИА Новости (2022-03-10). Архіўная копія ад 2022-03-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Novák, Katalin (Fidesz). Hungarian National Assembly (2020). Праверана 2020-05-24 г.
- Нарадзіліся 6 верасьня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Вугоршчыне
- Сябры Фідэсу
- Выпускнікі Сэгедзкага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя Камандорскім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Нарадзіліся ў Сэгедзе
- Міністры Вугоршчыны
- Прэзыдэнты Вугоршчыны