Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
Месцазнаходжаньне ГанцавічыБеларусь
Створаны 1997 г.
Дырэктар Маргарыта Саланевіч
Адрас вул. Суворава, 2
Геаграфічныя каардынаты 52°45′33.5″ пн. ш. 26°26′8.8″ у. д. / 52.759306° пн. ш. 26.435778° у. д. / 52.759306; 26.435778Каардынаты: 52°45′33.5″ пн. ш. 26°26′8.8″ у. д. / 52.759306° пн. ш. 26.435778° у. д. / 52.759306; 26.435778
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў на мапе Беларусі
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
http://gnckult.by/dom-remesel

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў — створаны ў 1997 г. з мэтай вывучэньня народных рамёстваў і промыслаў, іх адраджэньня і разьвіцьця.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом рамёстваў функцыянуе з 1997 г. і яднае вакол сабе майстроў народнай творчасьці раёну, якія працуюць па асноўных кірунках народнай творчасьці. Сярод напрамкаў, у якіх працуе Дом рамёстваў, 15 відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў і 12 сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Мэты дзейнасьці і функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэты дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • падтрымка і стварэньне ўмоваў для натуральнага існаваньня і адраджэньня мясцовых нацыянальных рамесных традыцый;
  • кваліфікаваны збор, захаваньне, клясыфікацыя і сыстэматызацыя традыцыйных рамёстваў Ганцавіцкага раёну.

Функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • культурна-асьветніцкая;
  • навукова-вытворчая;
  • культурна-мэтадычная;
  • камэрцыйная.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навукова дасьледчая праца: экспэдыцыі па раёне, падчас якіх зьбіраюцца матэрыялы пра рамёствы і промыслы, іх цяперашні стан. Вядзецца ўлік носьбітаў традыцый, народных рамёстваў і майстроў, якія актыўна займаюцца народнай творчасьцю. Зьбіраюцца экспанаты для папаўненьня фонда аўтэнтычных узораў народнага ткацтва, вышыўкі і іншых відаў рамеснай дзейнасьці.

Фармаваньне мэтадычнага фонда: супрацоўнікі Дома рамёстваў вядуць працу па аказаньні мэтадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры па арганізацыі і вядзеньні заняткаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зьбіраюць і клясыфікуюць матэрыялы па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даносяць гэтую інфармацыю да кіраўнікоў гурткоў, клюбных супрацоўнікаў і іншых зацікаўленых асобаў.

Для папулярызацыі народнай творчасьці ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў праводзяцца выставы прац вядучых майстроў раёну па ткацтве, вышыўцы, карункапляценьні, пляценьні з прыродных матэрыялаў, мастацкай апрацоўцы дрэва. Гэта і пэрсанальныя выставы, і тэматычныя выставы па асобных відах рукадзельля. Калектыў Дома рамёстваў прымае актыўны ўдзел ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фэстах, конкурсах, сьвятах народнай творчасьці і традыцыйных рамёстваў, прыцягваючы да гэтай дзейнасьці вядучых майстроў раёну. Творчая дзейнасьць народных майстроў асьвятляецца на старонках СМІ.

Пры Доме рамёстваў дзейнічаюць групы па ткацтве, вышыўцы і ткацтве паясоў. Дарослых яднае клюб майстроў «Багач». У 2011 годзе было створанае дзіцячае аматарскае аб’яднаньне «Этнограф».

Аматарскае аб’яднаньне «Багач»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная мэта клюбу — захаваньне і разьвіцьцё традыцыйных беларускіх рамёстваў, іх папулярызацыя і перадача ведаў і ўменьняў ад старэйшага пакаленьня дзецям і моладзі. Таксама клюб яднае дзяцей народных майстроў, якія зацікаўленыя ў вывучэньні і практычным авалоданьні традыцыйнымі промысламі і рамёствамі, як і іх бацькі. Праводзяцца сумесныя сходы, бяседы, вечары ды іншыя мерапрыемствы.

Аматарскае аб’яднаньне «Этнограф»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аматарскае аб’яднаньне «Этнограф» яднае дзяцей, зацікаўленных у вывучэньні гісторыі свайго краю праз вывучэньне народных традыцый. Формы працы: гутаркі, бяседы, ранішнікі, вечары-сустрэчы, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, удзел у раённых сьвятах, а таксама практычныя групавыя і індывідуальныя заняткі.

Калекцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За гады існаваньня ў Доме рамёстваў сабраная багатая калекцыя традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовага строю. Калекцыя тканых і вышытых ручнікоў складае калі 50 адзінак.[1] З прадметаў традыцыйнага адзеньня найбольш каштоўнай зьяўляецца калекцыя жаночых кашуль.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дыплём І ступені ў намінацыі «Выстаўка-конкурс» абласнога сьвята-конкурсу ткацтва, вышыўкі і народнага касьцюма «Узор дзівосны на палатне і кроснах» на ІІ абласным фэсьце рэгіянальнага фальклёру «Галасы Палесься» (2007).
  • Дыплём прызэра фэсту-кірмашу рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазіяў» прысьвечанага 940-годзьдзю г. Мінска (2007).
  • Дыплём ІІ Рэспубліканскага фэсту-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014).
  • Падзяка за ўдзел у Ягелонскім кірмашы (Люблін,Польшча) (2010).
  • Спэцыяльная прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за адражэньне і захаваньне народных рамёстваў, далучэньне моладзі да традыцыйнай культуры (2011).[2]
  • Ганаровы дыплём Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічны разьвіцьці па выніках працы за 2010 год (2011).
  • Дыплём за ІІІ месца на V Рэспубліканскім фэсьце-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2013).
  • Дыплём за І месца на VI Рэспубліканскім фэсьце-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2014).[3]
  • Дыплём за І месца на VII Рэспубліканскім фэсьце-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2015).[4]

Удзел у сьвятах, кірмашах і фэстах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]