Малыя Круговічы
Выгляд
| Малыя Круговічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская вобласьць |
| Раён | Ганцавіцкі раён |
| Сельсавет | Агарэвіцкі сельсавет |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°47′26″ пн. ш. 26°35′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 236 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1646 |
| Паштовы індэкс | 225452 |
| Малыя Круговічы на мапе Беларусі Малыя Круговічы | |
Малы́я Круго́вічы[1] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Малыя Круговічы ўваходзяць у склад Агарэвіцкага сельсавету.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сярод мясцовых жыхароў вёска таксама называецца Малым Сялом. У вёсцы ёсьць магазын, клюб, фэрма, дзьве сажалкі, была васьмігадовая школа. На паўночны ўсход знаходзіцца зьмешаны лес, пераважна яловы. Недалёка працякае рака Цна. Рэйсавы аўтобус ходзіць да Ганцавічаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 236 чалавек
- 1999 год — 368 чалавек
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя прозьвішчы мясцовых жыхароў: Гардзей, Гу́рман, Заяц, Зялёнка, Кішко, Лойка, Муха, Падгайскі, Рагалінскі, Студэнт, Чыркун. У Малых Круговічах нарадзіўся пісьменьнік Віктар Гардзей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 106
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Малыя Круговічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў