Выдавецкі дом «Звязда»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Выдавецкі дом «Звязда»
Звязда.png
Заснаваная 2012
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі

Выдавецкі дом «Звязда» — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова (РВУ).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створана ў лістападзе 2012 году. У склад РВУ уваходзяць літаратурна-мастацкія і грамадзка-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах « Вожык», газэта «Літаратура і мастацтва»), выдавецкі аддзел, які ажыцьцяўляе выпуск кніг (раней уваходзілі ў склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва»), а таксама газэта «Звязда».

Першым кіраўніком установы зьяўляўся Алесь Карлюкевіч (з лістапада 2012 году — выконваючы абавязкі, са сьнежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар РВУ). Са сьнежня 2016 году яго пераемнікам стаў Павал Сухарукаў. У жніўні 2020 году дырэктарам зноў стаў Алесь Карлюкевіч.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]