Вялікія Навасёлкі
| Вялікія Навасёлкі, трансьліт. Vialikija Navasiolki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Койданаўскі |
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 229 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°44′35″ пн. ш. 27°07′02″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 389 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222740 |
| Нумарны знак | 5 |
| Вялікія Навасёлкі на мапе Беларусі ± Вялікія Навасёлкі | |
Вялі́кія Навасёлкі[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 8 км ад Койданава, 34 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVIII стагодзьдзя як маёнтак Навасёлкі, належала панам Кастравіцкім. У 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1900 г. належалі памешчыку Зьдзяхоўскаму, 233 жыхары, працаваў сьпіртзавод. У 1921 г. на землях памешчыка Зьдзяхоўскага быў арганізаваны саўгас «Вялікія Навасёлкі» — адзін зь першых жывёлагадоўчых саўгасаў у Беларусі. З 23 сакавіка 1932 г. цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. 16 ліпеня 1954 г. сельсавет ліквідаваны, а тэрыторыя ўвайшла ў склад Койданаўскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 389 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 454 жыхары
- 1999 год — 480 жыхароў
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У вёсцы помнікі архітэктуры — сядзіба Кастравіцкіх; помнік на магіле беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Каруся Каганца (1988); помнік 78 землякам, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну; памятная мясьціна, якая зьвязаная са знаходжаньнем Міхаіла Іванавіча Пушчына, які зь лістапада 1821 г. па студзень 1822 г. жыў у маёнтку Кастравіцкага; з 1968 г. у будынку Навасёлкаўскай СШ існуе гісторыка-краязнаўчы музэй.
Каля вёскі, за 1,5 км на паўночны ўсход, на правым высокім беразе р. Вуса, зьлева ад дарогі ў в. Юцкі знаходзіцца селішча. Выявіў і абсьледаваў у 1983 г. Валеры Шаблюк. Знойдзена ганчарная кераміка і фрагмэнты зялёнай паліванай кафлі. Адносіцца да пэрыяду фэадалізму. Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 176
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Большие Новоселки // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 106—110.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Nowosiółki (106) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 286