Ярашоўка (Койданаўскі раён)
Ярашоўка | |
трансьліт. Jarašoŭka | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Койданаўскі |
Насельніцтва: | 59 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′10″ пн. ш. 27°7′39.8″ у. д. / 53.71944° пн. ш. 27.127722° у. д.Каардынаты: 53°43′10″ пн. ш. 27°7′39.8″ у. д. / 53.71944° пн. ш. 27.127722° у. д. |
Ярашоўка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ярашоўка | |
![]() |
Ярашо́ўка[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 5 км ад Койданава, 36 км ад Менску, 7 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 59 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 37 двароў, 62 жыхары
- 1999 год — 70 жыхароў
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ярашоўка першы раз згадваецца ў інвентары маёнтка Навасёлкі падчас перадачы ў застаўнае валоданне ад Лукаша Васільевіча Гладкага да Мацея Ламжыньскага ў 1594 г. і пазначана як "Ярашоўскае паселішча, дзе баяры жывуць", а таксама як "паселішча баяр Ярашоўскіх насупраць Асінавага лесу". Ад Ламжыньскіх у 1633 г. маёнтак перайшоў застаўным правам да Даніэля Скіндара, у 1635 г. быў праданы яму вечным правам. Ад Даніэля Скіндара паводле застаўнага права мясцовыя землі баяр Казінцоў трымаў Марка Калечыц. Іншыя грунты ў 1635 г. былі пераданыя зяцю Скіндара Аляксандру Аравінка-Аўсядоўскаму застаўным правам, а ў 1653 г. прададзеныя ў вечнасць. У 1668 г. Ярашоўка перададзена застаўным правам зяцю Аляксандра Аўсядоўскага Яну Таргоне-Жыдовічу. У 1700-1702 г. У валоданні Станіслава Касцюшкевіча, лоўчага Менскага, цесця Людвіка Аўсядоўскага. З 1703 г. фальварк Ярашоўка перададзены другой жонцы Людвіка - Станкевічаўне. Ад Аўсядоўскіх у XVIII ст. Ярашоўка перайшла да роду Ўмецкіх.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнікі: на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў і ахвяр фашызму.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 177
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.