Перайсьці да зьместу

Рыжаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рыжаўка — былая вёска і ўрочышча ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Вядома з XVIII ст. як вёска Ржаўка, Рыжаўка, належала Радзівілам, Гутэн-Чапскім і інш. У 1909 г. 1 двор, 17 жыхароў. У дакумэнтальных крыніцах як вёска была зафіксавана яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў. У нямецка-савецкую вайну нямецкія акупанты праклалі побач з урочышчам Рыжаўка чыгунку КойданаўСтанькаў і на працягу 1941—1943 гг. сюды чыгуначнымі эшалёнамі прывозілі грамадзян жыдоўскай нацыянальнасьці з акупаваных краін Заходняй Эўропы. Тут быў узьведзены вялікі макет чыгуначнага вакзала мітычнага гораду Рыжаўка. Людзей выгружалі з вагонаў, адбіралі ў іх усё каштоўнае, распраналі, гналі да ям і расстрэльвалі. На магілах ахвяр фашызму пастаўлены помнік.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.