Перайсьці да зьместу

Петкавічы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Петкавічы
трансьліт. Pietkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Койданаўскі
Вышыня: 193 м н. у. м.
Насельніцтва: 532 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222728
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′45.8″ пн. ш. 27°12′14.5″ у. д. / 53.696056° пн. ш. 27.204028° у. д. / 53.696056; 27.204028Каардынаты: 53°41′45.8″ пн. ш. 27°12′14.5″ у. д. / 53.696056° пн. ш. 27.204028° у. д. / 53.696056; 27.204028
Петкавічы на мапе Беларусі ±
Петкавічы
Петкавічы
Петкавічы
Петкавічы
Петкавічы
Петкавічы

Пе́ткавічы[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 6 км ад Койданава, 32 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вядома ў XVII - XVIII стагодзьдзях як засьценак Пяткевічы ў маёнтку Вязынь у Койданаўскім графстве Радзівілаў. Іншая назва - Вуглы. Да пачатку XVII ст. лес і поле Вуглы уваходзілі ў склад зямель маёнтка Навасёлкі і належылі роду Багуфалаў - нашчадкам Багуфала Дзьмітравіча, дзяка канцэлярыі ВКЛ. У XVII ст. у Вуглах аселі баяры князёў Радзівілаў, землі былі аддзеленыя ад Навасёлак і ўвайшлі ў склад Койданаўскага графства. Мясцовыя грунты трымалі Варонічы, Калечыцы, Міхалоўскія, якія і заснавалі засьценак Пяткевічы. У 1652 годзе вялікі канюшы літоўскі Багуслаў Радзівіл аддаў Вязынь у заставу Базылю і Яну Кастравіцкім і Самуэлю Філіповічу. Пасля Вязынь перайшла у заставу ад аднаго з пасэсараў — Самуэля Філіповіча, да Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай, земскай пісаравай менскай, ад яе да Андрэя Казіміра Герждовіча і яго жонкі Ганны з Бесманаў, а ў XVIII ст. да Ваньковічаў. У канцы XVII - XVIII стагодзьдзях у засценку аселі таксама Гарадзецкія, Паўлоўскія, Драздоўскія, Яцкевічы, Крукоўскія, Згуркі, Юцкевічы. Жыхары неслі конную службу, або плацілі чынш (баярскую паконьшчыну) і давалі падводы ў Вільню, Менск і Свержань. Адносіліся да койданаўскай рыма-каталіцкай парафіі, і койданаўскага кальвінскага збору. Прымалі ўдзел у менскіх сойміках. З 1793 г. у Станькаўскай воласьці Менскага павету. Паводле рэвізіі 1795 г. мясцовая шляхта была запісана ў лік вольных людзей, або зямян. У 1870 г. у складзе Кукшавіцкага сельскага таварыства (44 селяніны-ўласнікі). У пачатку XX ст. 29 двароў, 180 жыхароў. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

  • 20 стагодзьдзе: 1909 год — 26 двароў, 185 жыхароў; 1996 год — 175 двароў, 488 жыхароў; 1999 год — 531 жыхар
  • 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 501 жыхар; 2010 год — 532 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 176
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.