Высокае (Хвойніцкі раён)
| Высокае лац. Vysokaje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Хвойніцкі |
| Сельсавет | Стралічаўскі |
| Першыя згадкі | 1574 |
| Дата заснаваньня | перад 1574 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°49′52,30″ пн. ш. 30°02′17,80″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 17 чал. (2021) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2346 |
| СААТА | 3254848021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Высокае на мапе Беларусі ± Высокае | |
Высо́кае[1] — вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. За 8 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на адгалінаваньні Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель, за 111 км ад Гомля.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Высокае ўтварыўся ад асаблівасьцяў рэльефу (высокая мясьціна)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сядзіба (дварэц) Высокае вядомая зь ліста аб падзеле маёнтку Брагін паміж князямі-братамі Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі, датаванага 15-м сакавіка 1574 году[c]. У выніку братэрскага паразуменьня
Дворец Высокое с пашнею дворною, з людми, полми, сеножатми и зо всим тым, яко ся тот дворец Высокое в собе мает
дастаўся князю Аляксандру[5].
У часы Рэчы Паспалітай паселішча належала да Кіеўскага, ад XVII ст. да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.
2 чэрвеня 1609 году князь Адам Вішнявецкі не дапусьціў кіеўскіх судовых выканаўцаў у сваю частку Брагіна і ў вёску Высокае. 19 жніўня 1613 году ў Кіеўскім гродзкім судзе быў складзены зыск аб нявыплаце Адаму і Аляксандры Хадкевічаўне Вішнявецкім, іх дачцэ Крысьціне панам Янам Юндзілам сумы, запісанай на добрах Зашчоб'е, Мікулічы, частцы мястэчка Брагін, на Сяльцы і Высокім[6].

20 ліпеня 1641 году пані Крысьціна з князёў Вішнявецкіх, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, у ліку якіх было і Высокае[7].
22-м красавіка 1717 году датаваны застаўны запіс шляхты Яна і Міхала Сілічаў старадубскаму падстолію Аляксандру і яго жонцы Катарыне Окшам-Чахоўскім на сяльцо Высокае. Тады ж адбыўся і ўвод ува ўладаньне. 2-м жніўня 1718 году пазначаная скарга пана А. Окшы-Чахоўскага на сыноў кіеўскага падчашага Яна і Міхала Сілічаў за невыкананьне умовы даўгавога запісу на 2000 польскіх злотых, забясьпечанай сёламі Брагінскай воласьці Высокае і Лісьцьвін, што ў Оўруцкім павеце[8]. На 1734 год частку Высокага трымалі ў заставе паны Войны[9]. Але ўжо раней, прынамсі, у 1733 годзе Высокае з усім Брагінскім маёнткам стала дзедзічным уладаньнем князя Міхала Сэрвацыя са старэйшай галіны роду Вішнявецкіх, які менавіта тады ўпершыню падпісаўся «графам на Брагіне»[10]. У самым пачатку 1749 году Брагінская фартуна дасталася дачцэ князя пані Эльжбэце Замойскай, а потым яе дачцэ Катарыне Мнішак (гл.: Брагін).


2-м студзеня 1750 году датаваны ліст пана Антонія Ракіцкага[d] да князя Ігнацыя Шуйскага са скаргаю на адміністратара яго Хвойніцкага маёнтку «za niesłuszne najechanie na dobra i pola wsi Brahińskiej Wysokich y więcej sta kop żyta zabrania»[11].
У 1754 годзе з 14 двароў (каля 84 жыхароў) вёскі Высокае Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотыя, 5 грошаў, «na milicję» (пераважна дзеля барацьбы супраць гайдамакаў) 8 зл. і 20 гр.[12]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.
Вёска Высокае згаданая ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 года.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высокае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[13]. Згодна з расейскай рэвізіяй 1795 году вёска Высокае дзедзічных уладальнікаў Людвіка і Алаізія, сыноў Міхала, Ракіцкіх з 23 чэрвеня 1794 г. была ў заставе ў судзьдзі земскага оўруцкага Міхала, сына Яна, Паўшы, а кіраваў ёй упаўнаважаны Міхал, сын Марціна, Мрачкоўскі. Тады тут налічвалася 16 двароў[e] з 56 падданымі мужчынскага і 63 жаночага полу[14][f].
Згодна з шляхецкай рэвізіяй ад 13 сьнежня 1811 году, оўруцкі падкаморы Міхал Паўша з жонкай Ёганнай арэндным правам ад дзедзічнага ўладальніка пана Шымана Забелы[g][15] трымаў фальварак і вёску Лісьцвін, вёскі Веляцін, Карпілаўка, Высокае, у якіх разам налічвалася 331 сялянская душа. З таго ж 1811 году вядома і аб пражываньньні ў Высокім графа Шымана Забелы чыншавага шляхецтва Шацілаў, Куліцкіх, Навакоўскіх[16]. У ведамасьці Раства-Багародзіцкай царквы ў Губарэвічах за 1829 год сказана, што ў вёсцы Высокае налічвалася 11 поўных двароў і яшчэ тры чвэрці двара. Прыхаджанамі — 47 мужчын і 45 жанчын з падданых графа Міхала, сына Рафала, Ракіцкага, які сам «тут не живёт»[17]. 1 студзеня 1835 году прыход у Губарэвічах быў скасаваны[h].


На 1850 год у вёсцы — 13 двароў, 102 жыхары[4]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 101 жыхар абодвух полаў вёскі Высокае зьяўляўся прыхаджанінам Бабчынскай Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы, а 56 мужчын і 72 жанчыны, якія жылі ў засьценку Высокае[j], былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[21].
У парэформавы пэрыяд вёска Высокае належала да Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1866 годзе ў вёсцы было 39 двароў, 272 жыхары[k]. На пачатак 1870 года тут — 55 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Губарэвіцкага сельскага таварыства[23]. У 1876 гадзе жыхары вёскі заставаліся прыхаджанамі Бабчынскай Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы[24].
21-м жніўня 1891 — 18-м лютага 1893 году датаваная справа Другога (сялянскага) дэпартамэнту Сэната што да перагляду справы аб спрэчках паміж сялянамі вёскі Высокае і ўладальнікам маёнтку Брагін панам Ст. Кербедзем, узьніклых пры адмежаваньні сялянскіх зямельных надзелаў[25]. Паводле перапісу 1897 году ў Высокім налічвалася 45 двароў з 294 жыхарамі, працавалі школа граматы і вятрак[4]. На 1909 год у вёсцы было 58 двароў і 377 жыхароў[26].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Высокае ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[27].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Высокае – цэнтар сельсавету ў складзе Хвойніцкага раёну Рэчыцкай акругі БССР. На 1926 год у вёсцы было 95 гаспадарак. Найбольш распаўсюджаныя прозьвішчы жыхароў: Ходас (лідар), Жэбіт, Ганчар, Сергеенка, Повад, Калыхан, Дыгун, Алейнік, Скідан, Козел[28]. З 9 чэрвеня 1927 году – у складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году тэрыторыя далучана да Рудакоўскага сельсавету. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Перамога», працавалі два ветракі і кузьня. З 1938 году – у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры. У 1939 годзе ў вёсцы налічвалася 66 двароў з 393 жыхарамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 59 вяскоўцаў загінулі на франтах.
З 1954 году Высокае — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы было 518 жыхароў. У складзе саўгасу «Стралічаў» з цэнтральнай сядзібаў у аднайменным сяле[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2004 год — 17 гаспадарак, 51 жыхар.
- 2021 год — 6 гаспадарак, 17 жыхароў[29].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

- ^ Адкуль узятая зьвестка пра дарогу паміж Хвойнікамі і Мікулічамі М. Ф. Сьпірыдонаў, аўтар мапы[3], на якую абапіраліся ўкладальнікі атлясу, нідзе й ніколі не паведамляў. Зразумела, што яна існавала, але...
- ^ Зьмест урыўка:
Прыкра, але ў 2009 г. укладальнікі першага тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі на Генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.» зьмясьцілі дварэц Высокае занадта далёка ад Рудакова, ажно за Лісьцьвіном (!), хоць у крыніцы сказана пра тую дарогу Хвойніцкую, што вяла да Астраглядавічаў, не да Мікулічаў[a]. На мапе «Беларускія землі ў канцы XVIІІ ст.» другога тому ВГАБ, апублікаванага ў 2013 г., Высокае паказана дакладна.... Ку тому остров Рудаков с полями, чертежами, дубровами и сеножатми до границы от Высокого, взявши от сеножатей до могилок, до дороги Хвойницское, которая идеть до Остроглядович, до рубежов, которые есмо сами зарубали водле выязду нашого братэрского... - ^ Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[4].
- ^ На той час быў альбо ўласьнікам часткі Брагінскага маёнтку, альбо пасэсарам.
- ^ С. В. Марцэлеў пісаў пра 6 двароў[4]
- ^ І. Петрачэнка паведамляе пра падвойную заставу, маўляў, М. Паўша трымаў хутар Высокае графаў Ракіцкіх ад Людвіка Прозара. Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
- ^ Тут ня ўсё зразумела. Сапраўды, у іншым дакумэнце пра Забелу сказана, што Лісьцьвін яму ад графа Рафала Ракіцкага «по купле» дастаўся. Але пасьля сьмерці тыя добры вярнуліся да сына Рафала Міхала, хоць у Забелы засталіся нашчадкі. Магчыма, граф Шыман быў хіба застаўным уладальнікам, як раней пан Прозар?
- ^ Сьведчаньне іерэя Расьціслава Бандарэнкі, настаяцеля царквы Праабражэньня Гасподняга ў вёсцы Сялец.
- ^ У гонар перамогі пад Рацлавіцамі паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі. Чаму Рацлавіца стала Раславіцай у свой час патлумачыў Чэслаў Пяткевіч[18][19].
- ^ Цікава, што на парэформавы 1870 год засьценак Высокае ўжо ня згадваецца. Але зьяўляецца засьценак Берасьцечка з 27 аднадворцамі, неафіцыйна тутэйшымі людзьмі называны таксама Раславіцай[i], парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу, прыпісанымі да Хвойніцкай воласьці[20]. Менавіта там была праведзена мяжа апошняй з воласьцю Мікуліцкай, у складзе якой апынулася вёска Высокае.
- ^ Зьвестка з энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі». Аўтар артыкула С. В. Марцэлеў, акрамя таго, зблытаў сьціплую вёску Высокае з аднайменным маёнткам, калі запісаў, што ў 1889 г. граф О. Тышкевіч меў тут 9494 дзесяціны зямлі[4], бо з 1883 г. гэтай часткай Брагінскага маёнтку валодаў сапраўдны тайны саветнік Станіслаў, сын Валерыяна, Кербедзь[22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 63.
- ^ Спиридонов М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV—ХVI вв.) / Под. ред. А. Л. Хорошкевич. – Минск: навука і тэхніка, 1993. Приложение: Карта «Беларусь в конце XVI в.»
- ^ а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 435—436
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 188, 191 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
- ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 200—201, 551
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ^ Описи актовых книг Киевского центрального архива. – № 32 / Сост. А.Т. Белоусов – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1907. С. 11, 27
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 287
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 70
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 190
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. С. 181–182
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 263-265адв.; пар.: Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 261. А. 517—519
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 159, 258-258адв.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40604. А. 33адв.
- ^ Pietkiewicz Cz. Chojniki // Ziemia: Ilustrowany miesięznik krajoznawczy. – Warszawa, 1927. T. 12. № 1-24. S. 251
- ^ С. Бельскі. Вёскі — гэта людзі...
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў (РДГА). Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 722
- ^ НГАБ. Ф. 1595. Воп. 2. Спр. 2249. А. 82 – 86
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458
- ^ РДГА. Ф. 1344. Воп. 20. Спр. 137
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909. С. 33
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ^ Поселенный список домохозяев д. Высокое и п. Красная Заря, Высокский с/с, Хойникская волость, Речицкий уезд, Гомельская губерния. Всесоюзная перепись населения 1926 года.
- ^ Численность проживающих на территории Стреличевского сельсовета на 01.01.2021 г.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 149
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.