Перайсьці да зьместу

Сьвячанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сьвячанка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Вялікае Сьвятое
Вусьце Вула
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 84 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,5 м³/с
Плошча басэйну 551 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Сьвяча́нка, Сьвяча — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячы ў Сеньненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 84 км. Плошча вадазбору 551 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Прытокі — рака Сьвінка (левы), невялікія ручаі і мэліярацыйныя каналы.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Від на Сьвячанку (лета 2021 году)

Выцякае з возера Вялікага Сьвятога за 1,6 км на ўсход ад вёскі Замошша, вусьце за 1,8 км на захад ад вёскі Бродаў Бешанковіцкага раёну. Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сьцержань (да ўтоку ў гэтае возера рака называецца Сьвячай), Слабадзкое.

Даліна амаль на ўсім працягу трапэцападобная, каля вытоку і возера Сьцержані У-падобная; пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёраў, празь якія цячэ Сьвячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1—0,3 км, каля вёскі Вярхоўя і Бродаў Бешанковіцкага раёну адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у ніжняй плыні да 15 м[1].

У басэйне ракі знаходзіцца возера Белае.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 329
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 329