Кевін Бэрэнс
| Кевін Бэрэнс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лютага 1991[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 1,84 м | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Люгана | |
| Нумар | 91 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2011 | Вэрдэр II[d] | 24 (10) |
| 2011—2012 | Вільгэльмсгафэн[d] | 26 (10) |
| 2012—2014 | Гановэр-96 II[d] | 40 (17) |
| 2014—2015 | Алеманія[d] | 28 (8) |
| 2015—2016 | Рот-Вайс Эсэн[d] | 8 (3) |
| 2016—2018 | Заарбрукен[d] | 78 (35) |
| 2018—2021 | Зандгаўзэн | 94 (31) |
| 2021—2024 | Уніён Бэрлін | 75 (14) |
| 2024—2025 | Вольфсбург | 31 (2) |
| 2025— | Люгана | 15 (4) |
| Зборныя | ||
| 2023 | Нямеччына | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ке́він Бэ́рэнс (па-нямецку: Kevin Behrens; нар. 3 лютага 1991 году) — нямецкі футбаліст, нападнік швайцарскага клюбу «Люгана».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большую частку сваёй кар’еры Бэрэнс правёў у Рэгіянальнай лізе, выступаючы за клубы трэцюю каманду «Вэрдэра», «Вільгэльмсгафэн», другую каманду «Гановэр-96», аахэнскай «Алеманіі», эсэнскага «Рот-Вайса», «Заарбрукена» і «Зандгаўзэна»[2][3].
Бэрэнс далучыўся да ўсходнебэрлінскага клюбу з Бундэсьлігі «Ўніёну» падчас летняга трансфэрнага вакна 2021 году[4]. 16 верасьня 2021 году нападнік забіў свой першы гол у эўрапейскіх кубкавых спаборніцтвах у матчы супраць праскай «Славіі» ў Лізе канфэрэнцыяў[5]. У першы гульнявы дзень сэзону Бундэсьлігі 2023—2024 гадоў Бэрэнс учыніў свой першы хет-трык у Бундэсьлізе, калі 20 жніўня 2023 году на хатняй арэне дапамог здабыць перамогу над «Майнцам» зь лікам 4:1[6]. 20 верасьня 2023 году дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу»[7].
31 студзеня 2024 году Бэрэнс прыяднаўся да «Вольфсбургу»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2023 году Бэрэнс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны на два таварыскія матчы супраць зборных ЗША і Мэксыкі[9]. Дэбютаваў нападнік у матчы супраць зборнай Мэксыкі, выйшаўшы на 87-й хвіліне сустрэчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kevin Behrens // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Bate, Adam (8.09.2023). «Kevin Behrens is Union Berlin’s cycling striker: Real Madrid awaits for former regional league forward and cult hero». Sky Sports.
- ↑ «Nagelsmann nominiert Unioner Kevin Behrens erstmals für DFB-Auswahl». RBB24.
- ↑ «Kevin Behrens wird Unioner». 1. FC Union Berlin
- ↑ «Late goals defeat resilient Union in Prague». 1. FC Union Berlin.
- ↑ «Behrens-Gala bei Gosens-Debüt». Sport1.
- ↑ «Union verpasst Sensationspunkt bei Real Madrid». Sportschau.
- ↑ «Behrens wird ein Wolf». VfL Wolfsburg.
- ↑ «USA-Reise: Nagelsmann beruft drei Neue und vier Rückkehrer». DFB.