Вольфсбург
| Вольфсбург | |||||
| Населены пункт | |||||
Шлёсштрасэ ў старым горадзе | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Ніжняя Саксонія | ||||
| Раён | Гарадзкі раён | ||||
| Унутраны падзел | 16 Ortschaften, 40 Stadtteil | ||||
| Дата заснаваньня | 1938 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Дэніс Вайльман[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 204,02 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 63 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 123 144 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | Wolfsburger, Wolfsburgerin і Wolfsburgerinnen | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 05361, 05362, 05363, 05365, 05366, 05367, 05308 | ||||
| Паштовыя індэксы | 38400—38448 | ||||
| Нумарны знак | WOB | ||||
| Сайт | www.wolfsburg.de | ||||
| Вольфсбург на мапе Нямеччыны Вольфсбург | |||||
Во́льфсбург (па-нямецку: Wolfsburg) — места ў зямлі Ніжняя Саксонія, Нямеччына. Разьмешчаны на рацэ Алер на паўночны ўсход ад Браўншвайгу, за 75 км на ўсход ад Гановэру і за 230 км на захад ад Бэрліну.
Праз горад праходзяць аўтабан А39 і хуткасная чыгунка Гановэр — Бэрлін. Па стане на 31 сьнежня 2011 году колькасьць насельніцтва складала 120 889 чалавек[2].
Вольфсбург заснаваны ў 1938 року і цяпер вядомы як месцапалажэньне штаб-кватэры «Фальксвагену».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Быў заснаваны 1 ліпеня 1938 году пад назвай Stadt des KdF-Wagens (па-беларуску: Места KdF-аўтамабілю) ля вёскі Фалерсьлебэн і прызначаўся для пражываньня працаўнікоў новаадчыненага прадпрыемства Volkswagen па вытворчасьці «народнага аўтамабілю» Volkswagen Beetle (па-беларуску: жук). Нагледзячы на тое, што вытворчасьць «Жукоў» тут была згорнутая ў 1978 (і перанесеная ў Мэксыку), завод працягвае існаваньне.
У часе Другое сусьветнае вайны тут таксама вырабляліся аўтамабілі, самалёты і іншыя транспартныя сродкі для ваенных мэтаў, у асноўным з прыцягненьнем прымусовай працоўнай сілы і ваеннапалонных. На загад Гітлера была пабудаваная чыгуначная станцыя для транспартаваньня і атрыманьня гатовых дэталяў для зборкі.
У 1945 годзе паселішча было перайменаванае ў Вольфсбург паводле аднайменнага замку, які быў заснаваны каля 1300 году на беразе ракі Алер. У 1951 годзе Вольфсбург быў выдзелены са складу раёну Гіфгорн і атрымаў статус гарадзкога раёну.
У лістападзе 2003 году на адзін тыдзень быў перайменаваны ў «Гольфсбург» дзеля сьвяткаваньня пачатку 5-га пакаленьня сэрыі Volkswagen Golf.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замак Вольфсбург, які ўпершыню ўпамінаецца пад 1302 годам. Сядзіба шляхецкага роду фон Бартэнсьлебэнаў
- Autostadt — вялікі музэй аўтамабіляў плошчай 42 гектары пад адкрытым небам, адчынены ў 2000 годзе. Акрамя выставы аўтамабіляў канцэрну тут можна выбраць аўтамабіль Volkswagen пад замову або прыняць удзел у розных культурных мерапрыемствах ці забавах
- Навуковы цэнтар «Фэна» — найвялікшы музэй прыкладных навук у Нямеччыне
- Прыватны музэй мастацтва Kunstmuseum Wolfsburg(de), які спэцыялізуецца на сучасным мастацтве
- Плянэтарый
У старой частцы(de) Вольфсбургу захаваліся некалькі сядзібаў каркаснага стылю.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце дзейнічае футбольны клюб «VfL Wolfsburg» (заснаваны ў 1945 годзе, чэмпіён Нямеччыны 2009 году), а таксама хакейная каманда «Грызьлі Адамс Вольфсбург».
З 1993 году ладзіцца тэнісны турнір Volkswagen Challenger.
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лутан, Вялікабрытанія (з 1950)
- Марыньян, Францыя (з 1963)
- Правінцыя Пэзара і Ўрбіна, Італія (з 1975)
- Гальбэрштат, Нямеччына (з 1989)
- Пуэбля, Мэксыка
- Тальяці, Расея (з 1991)
- Бельска-Бяла, Польшча (з 1998)
- Таўбатэ, Бразылія (з 2005)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аўгуст Гайнрых фон Фалерсьлебэн, паэт
- Дэра Гой, музы́ка гурту «Oomph!»
- Саша Паэт, музыка («Avantasia», «After Forever», «Heaven's Gate» і іншых)
- Карын Янке, спрынтэрка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattet — Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
- ↑ Statistisches Bundesamt — Gemeinden in Deutschland nach Bevölkerung am 31.12.2011 auf Grundlage des Zensus 2011 und früherer Zählungen (ням.) Einwohnerzahlen auf Grundlage des Zensus 2011 Праверана 25 ліпеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (ням.) (анг.)
- Музэй «Autostadt» (ням.) (анг.)
- Музэй мастацтва (ням.) (анг.)