Максімілян Арнольд
Максымілян Арнольд | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 траўня 1994[1][2] (26 гадоў) Рыза, Майсэн, Саксонія, Нямеччына | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вольфсбург | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013— | Вольфсбург | 214 (26) |
Зборныя | ||
2014— | Нямеччына | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Максымілян Арнольд (па-нямецку: Maximilian Arnold; нарадзіўся 27 траўня 1994 году, Рыза, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Вольфсбург» і юнацкую зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў у клюбе «Strehla» й «Рыза», у 2006 годзе пераехаў у «Дынама» Дрэздэн, дзе яго вельмі жадаў бачыць трэнэр дрэздэнцаў. У 2009 годзе пераходзіць у клюб Бундэсьлігі «Вольфсбург». Прадстаўляў юнацкія каманды «Вольфсбурга» да 17 гадоў і да 19 гадоў. У складзе каманды «Вольфсбург» (да 19 гадоў) у 2011 годзе выйграў юнацкі чэмпіянат Нямеччыны. Усяго правёў за юнацкія каманды 55 матчаў і забіў у іх 21 гол.
26 лістапада 2011 году ва ўзросьце 17 гадоў і 5 месяцаў Максымілян Арнольд дэбютуе за каманду «Вольфсбург» і ў прафэсійным футболе наогул у матчы супраць «Аўсбургу» й становіцца самым маладым гульцом «ваўкоў» за ўсю гісторыю[3]. 5 траўня 2012 году прымае ўдзел у матчы са «Штутгартам». 18 жніўня 2012 году Максымілян Арнольд гуляе за «Вольфсбург» у матчы першага раўнда Кубка Нямеччыны супраць клюбу «Шонбэрг 95», на поле Арнольд правёў 20 хвілін, а «Вольфсбург» упэўнена перамог зь лікам 5:0
9 сакавіка 2013 году Максымілян Арнольд дэбютаваў у сэзоне 2012—2013 гадоў Бундэсьлігі матчам супраць «Фрайбургу», у якім «ваўкі» разграмілі суперніка зь лікам 2:5. Наступны матч адбыўся 6 красавіка 2013 году з «Баерам». 13 красавіка 2013 году ўжо ў сваім трэцім матчы сэзона ў Бундэсьлізе з «Гофэнгаймам» Арнольд забіў свой першы гол[4]. 20 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Вэрдэра» Арнольд зноў забівае. 27 красавіка 2013 году Максымілян упершыню праводзіць увесь матч цалкам у сустрэчы з «Барусіяй» Мёнхэнглядбах і зноў забівае ў трэцім матчы запар. 5 траўня 2013 году прымае ўдзел у матчы з «Гамбургам». Пасьля гэтага працягнуў свой кантракт з «ваўкамі» да 30 чэрвеня 2017 году[5]. Пасьля падаўжэньня кантракту Максымілян Арнольд сказаў:
«Гэта ўсё яшчэ трохі, як сон. З самага раньняга веку ў мяне было жаданьне стаць прафэсіяналам. Я вельмі рады й задаволены тым, як далёка зайшоў у «Вольфсбурзе», і я вельмі ўдзячны за гэта. Цяпер я не супакоюся, а буду кожны дзень зацята працаваць, каб разьвіваць сябе й крок за крокам ісьці ўперад[6].»
Кумірам Максіміляна зьяўляецца Зынэдын Зыдан[7]. А ўзорам для перайманьня зьяўляецца Марыё Гётцэ[8].
Максымілян Арнольд — тэхнічны, здольны й таленавіты паўабаронца, якога ў «Вольфсбурзе» бачаць будучым бела-зялёных. Дастаткова сказаць, што на момант дэбюту ў Бундэсьлізе яму было ўсяго 17 гадоў, усяго ў сэзоне 2012—2013 гадоў Максымілян правёў 6 матчаў, прычым забіў у кожным другім зь іх.
Міжнарожная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Максымілян гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. На дадзены момант прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Debüt von Arnold. www.vfl-wolfsburg.de
- ^ “Kindheitstraum in Erfüllung gegangen”. www.vfl-wolfsburg.de
- ^ "Wie im Traum": Arnold verlängert bis 2017. www.kicker.de
- ^ Vertrag vorzeitig verlängert. www.vfl-wolfsburg.de
- ^ „Ein tolles Gefühl“. www.vfl-wolfsburg.de
- ^ Maximilian Arnold: "Mario Götze ist ein Vorbild". www.dfb.de
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Максімілян Арнольд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Вольфсбурга»
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце Fussballdaten.de
- Профіль на сайце Kicker.de
- Профіль на сайце uefa.com