Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
Выгляд
(Перанакіравана з «Беларускі ўнівэрсытэт культуры»)
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў | |
Минский институт культуры, Белорусский университет культуры | |
Заснаваны | 4 траўня 1975 (49 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Юры Бондар |
Факультэтаў | 6 |
Колькасьць пэрсаналу | 300 (2012) |
Колькасьць студэнтаў | 5 тысячаў (2012) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Менскі інстытут культуры (да 30 верасьня 1993 г.), Беларускі ўнівэрсытэт культуры (да 8 кастрычніка 2004) |
Колеры | срэбраны, чырвоны |
Талісман | Птушка |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.buk.by |
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў (БДУКМ) — вышэйшая вучэльня Менску, заснаваная ў 1975 годзе на аснове бібліятэчнага факультэту Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту і аддзяленьня культурна-асьветніцкай работы Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 18 красавіка 2008 году пасаду рэктара займае Барыс Сьвятлоў[1].
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маецца 25 катэдраў, 6 факультэтаў, у тым ліку завочнага навучаньня й дадатковай адукацыі. 3 факультэты маюць магістратуры. Вядзецца падрыхтоўка па 48 спэцыялізацыях.
- Інфармацыйна-дакумэнтных камунікацыяў. Заснаваны ў 1975 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе на вул. Рабкараўская, д. 17. Рыхтуе бібліятэкараў, кнігароў, музэязнаўцаў, мэнэджараў ды перакладнікаў. Выпускае магістраў. Мае 4 катэдры: 1) мэнэджмэнту інфармацыйна-дакумэнтнай сфэры, 2) гісторыі і тэорыі інфармацыйна-дакумэнтных камунікацыяў, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) гісторыі Беларусі і музэязнаўства.
- Культуралёгіі і сацыякультурнай дзейнасьці. Заснаваны ў 1975 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае выкладнікаў культуралёгіі ды мастацтвазнаўства, мэнэджараў ды распараднікаў адпачынку. Рыхтуе магістраў. Мае 6 катэдраў: 1) філязофіі, 2) культуралёгіі, 3) беларускай і сусьветнай мастацкай культуры, 4) пэдыгогікі сацыякультурнай дзейнасьці, 5) мэнэджмэнту сацыяльнай і культурнай дзейнасьці, 6) інфармацыйных тэхналёгіяў у культуры.
- Музычнага мастацтва. Заснаваны ў 1986 годзе. Месьціцца на вул. Маскоўская, д. 18а. Выпускае аранжыроўнікаў, дырыгентаў, музыкаў, прадусараў і сьпевакоў. Рыхтуе магістраў. Мае 6 катэдраў: 1) беларускай народна-песеннай творчасьці, 2) харавога і вакальнага мастацтва, 3) духавой музыкі, 4) мастацтва эстрады, 5) народна-інструмэнтальнай творчасьці, 6) тэорыі музыкі і музычнай адукацыі.
- Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва. Заснаваны ў 2003 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе актораў, балетмайстраў, мастакоў, пастаноўшчыкаў, скульптараў ды танцораў. Мае 5 катэдраў: 1) рэжысуры абрадаў і сьвятаў, 2) харэаграфіі, 3) народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 4) тэатральнай творчасьці, 5) этналёгіі і фальклёру.
Факультэт | Год заснаваньня | Разьмяшчэньне | Спэцыялізацыяў | Катэдраў | Завочнае навучаньне | Магістратура |
---|---|---|---|---|---|---|
Інфармацыйна-дакумэнтных камунікацыяў | 1975 | Галоўны корпус | 12 | 4 | Ёсьць | Ёсьць |
Культуралёгіі і сацыякультурнай дзейнасьці | 1975 | Галоўны корпус | 9 | 6 | Ёсьць | Ёсьць |
Музычнага мастацтва | 1986 | вул. Маскоўская, д. 18а | 16 | 6 | Ёсьць | Ёсьць |
Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва | 2003 | Галоўны корпус | 11 | 5 | Ёсьць | — |
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іна Афанасьева, сьпявачка Маладзёвага тэатру эстрады
- Аляксандар Варламаў, мадэльер
- Зьміцер Гарэлік, кіраўнік Гомельскага абласнога тэатру лялек
- Іван Кірчук, сьпявак і музыка гурта «Троіца»
- Сяргей Кухто, кіраўнік тэлеканала «Лад» (2006—2011)
- Яўген Лашкоўскі, тэлевядоўца АНТ
- Алеся Ярмоленка, сьпявачка гурта «Сябры»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ядвіга Грыгаровіч больш ня рэктар унівэрсытэту культуры. Наша Ніва (18 красавіка 2008). Праверана 23 лютага 2012 г.