Беларусь 2
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
«Беларусь 2» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 18 кастрычніка 2003 (21 год таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Наталля Марынава |
www.belarus2.by |
«Беларусь 2» (да 13 лістапада 2011 г. «Лад») — забаўляльна-спартовы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 18 кастрычніка 2003 году. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах.
Лягатып
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ад 18 кастрычніка 2003 году да 14 студзеня 2007 году лягатып уяўляў сабой аранжавую акружыну вакол слова «ЛАД». Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
- Ад 15 студзеня 2007 да 13 лістапада 2011 году лягатып уяўляў сабой аранжавы авал з адсечанай часткай са словам «ЛАД».
- Ад 14 лістапада 2011 году да цяперашняга часу лягатып уяўляе сабой чырвоны квадрат зь белай лічбай «2» усярэдзіне. Пад квадратам разьмешчаны зялёны прамавугольнік са словам «Беларусь».
Цяперашнія перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Авэртайм (панядзелак);
- Агляд ангельскай футбольнай Прэм’ер-лігі (панядзелак; вядоўцы Ўладзімер Навіцкі, Аляксандар Цьвячкоўскі, Аляксандар Дзьмітрыеў і Павал Баранаў);
- Альбарутэнія; (бел.)
- Арэна (пятніца; вядоўца — Вольга Барабаншчыкава);
- Беларуская кухня (субота; вядоўца Алена Сьпірыдовіч, шэф-кухар Вартан Санамянц);
- Беларускі часок (шэф-рэдактар і вядоўца Аляксандар Сьнегін);
- Бітва экстрасэнсаў (вядоўца — Павел Касьціцын)[1]
- Бухта капітанаў (вядоўцы Арсень Сядоў і Ангеліна Марцінкевіч);
- Вашае лято;
- Вышэй за дах (нядзеля; Віталь Карпанаў і Марына Грыцук);
- Дабравест (нядзеля; вядоўца Арцём Махакееў);
- Еш і худзей (вядоўца Лера Кудраўцава);
- Жансавет (субота; вядоўца — Сяргей Скляр);
- Імпэрыя песьні (субота; вядоўца — Зьміцер Карась);
- Лятарэя «Пяцёрачка»;
- Мір вашаму дому (нядзеля; вядоўца Павал Сярдзюк);
- Навіны надвор’я (вядоўца — Натальля Панкратава); (бел.)
- Наперад у мінулае (субота; вядоўцы Юры Вашчук і Аксана Вечар); (бел.)
- Пад грыфам «Вядомыя» (субота; вядоўца Алена Даміева);
- Пра мастацтва(недаступная спасылка) (вядоўцы Міхал Равуцкі і Натальля Кірсанава); (бел.)
- Размовы са сьвятаром (нядзеля); (бел.)
- Раніца (штодня, 7:00-9:00; вядоўцы Канстанцін Каверын і Вольга Мядзьведзева);
- Рэальны сьвет;
- Рэпартэр «Беларускага часка» (пятніца; вядоўца Вікторыя Касянюк);
- Спорт-кадр (аўторак; вядоўцы — Мікалай Стула і Іван Міхайлаў);
- Страсьці па культуры (вядоўца Тацяна Бембель); (бел.)
- Ступені веры (нядзеля);
- СупэрІнтуіцыя(недаступная спасылка) (субота; вядоўца Віктар Логінаў);
- Супэрлято;
- Таямніца душы (двойчы на месяц); (бел.)
- Тэлебаромэтар; (бел.)
- Фактар сілы (пятніца; аўтар і вядоўца Павал Баранаў);
- Халі-галі;
- Цела чалавека (нядзеля);
- Час футбола (чацьвер; аўтар і вядоўца Мікалай Хадасевіч);
- Школа рамонту.
Сэрыялы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвятлафор(недаступная спасылка);
- Сьледства вядзе Да Вінчы.
Былыя перадачы тэлеканала «ЛАД»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Лабиринты»
- «Великолепная семерка» — рэаліці-шоў
- «Вкусно» з Барысам Бурдом
- «Врачебная тайна»
- «Шок-о-ЛАД» — моладзевае тэлешоў
- «ПРОдвижение+» тэлепраект
Дзіцячыя перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыялы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дурнушка Бетти 2»
- «Налетчики»
- «Полюби меня снова»
- «Универ»
- «Любовь как любовь»
- «Інтэрны»
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 верасьня 2003 г. ствараны на аснове абласных тэлерадыёкампаніяў тэлеканал назвалі «Лад», ягоным дэвізам абралі «Лад у сям’і — згода ў краіне», галоўным прадусарам прызначылі Аляксандра Семярнёва[2]. 18 кастрычніка тэлеканал пачаў вяшчаньне ў сталіцы на частасьці расейскага тэлеканала «Культура»[3], у абласьцях — на частасьцях абласных тэлерадыёкампаніяў[4]. Ад пачатку прысьвячаўся сям’і, у абласьцях зьмяшчаў выпускі мясцовых навінаў[5].
На 10 лютага 2004 г. стаўся цалкам расейскамоўным[6]. 30 жніўня паводле падпісанай у чэрвені дамовы з Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй(en) пачаў паказ перадачаў расейскага канала «Культура»[7].
1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[8]. На 18 кастрычніка вяшчаньне тэлеканала ахоплівала прастору пражываньня 85% насельніцтва[9].
На 12 ліпеня 2006 г. пасаду галоўнага прадусара пагадзіўся заняць Сяргей Кухто[10].
У 2013 годзе пасаду дырэктара тэлеканала "Беларусь 2" займала тэлевядучая Вольга Шлягер[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бітва экстрасэнсаў. "Беларусь 2 " - беларускі забаўляльны тэлеканал. Праверана 28 лістапада 2015 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Новы «Лад» жыцьця // Зьвязда : газэта. — 24 верасьня 2003. — № 241-242. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. За здаровы «Лад» тэлебачаньня // Зьвязда : Газэта. — 22 кастрычніка 2003. — № 265 (24949). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Нацыянальны частотны рэсурс павінен выкарыстоўвацца ў інтарэсах беларускіх тэлеканалаў // Зьвязда : Газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Аляксандар Семярнёў: «Я не бачу іншага шляху для таго, каб разьвіваць нацыянальнае тэлебачаньне...» // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Сяргей Булацкі: «Работа большасьці апэратараў кабэльнага тэлебачаньня ўведзеная ў прававое рэчышча» // Зьвязда : газэта. — 10 лютага 2004. — № 34 (25047). — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Падаляк. Тураўскія агледзіны: беларуская інфармацыйная прастора мае пэрспэктыўную будучыню // Зьвязда : газэта. — 4 верасьня 2004. — № 211 (25224). — ISSN 1990-763x.
- ^ Жана Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Два «Лад»ныя гады // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2005. — № 202 (25534). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. Свайго «Поля цудаў» у Беларусі не будзе // Зьвязда : газэта. — 12 ліпеня 2006. — № 154-155 (25743-25744). — ISSN 1990-763x.
- ^ Выберем лучших (рас.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сеціўнае вяшчаньне(недаступная спасылка)
- RSS-паток