Перайсьці да зьместу

Сяргей Кухто

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сяргéй Кухтó (трансьліт. Siarhiej Kuchto; 22 красавіка 1959, Віцебск, БССР — 1 лістапада 1999, Віцебск, Беларусь) — беларускі мастак.

Сяргей Кухто
Імя пры нараджэньні Сяргей Кухто
Дата нараджэньня 22 красавіка 1959
Месца нараджэньня Віцебск, БССР
Дата сьмерці 1 лістапада 1999
Месца сьмерці Віцебск, Беларусь
Адукацыя Менская мастацкая навучальня імя А. К. Глебава (1978)
Месца вучобы
Занятак маляр
Плынь постмадэрнізм
Працы «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Выкраданьне Эўропы» (1999), «Выхаваньне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998)

Нарадзіўся 22 красавіка 1959 году ў Віцебску.

У 1978 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (цяпер Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава), дзе вучыўся ў М. Пракапенкі, К. Шастоўскага, А. Малішэўскага. Нягледзячы на тое, што з сярэдзіны 1990-х гадоў шмат творча працаваў, ў выставах удзельнічаў ня часта[1].

Жыў і працаваў у Віцебску.

Заўчасна памёр у 1999 годзе ў 40 год.

Працаваў у нэаміталягічным жанры. У аснове бальшыні працаў — аўтарская інтэрпрэтацыя мітаў пра кентаўра. Творы адрозьніваюцца дакладнай выверанасьцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананьнем клясычнай тэхналёгіі жывапісу[2].

Цэнтральным вобразам у творчасьці мастака зьяўляецца кентаўр. Архетып кентаўра, які складаўся на працягу многіх стагодзьдзяў, мастак нібыта прымяраў на сябе, адчуваў блізасьць і падабенства з гэтым персанажам. Здаецца ў асобе кентаўра Сяргея Кухто асабліва прыцягвала дзіўнае спалучэньне зьвярынай натуры, магутнай сілы і накіроўваючай яе волі... Мастак «перасяліў» свайго кентаўра з гор і лясных гушчароў грэцкай Тэсаліі на віцебскую зямлю. Адзінота кентаўра відавочная і, разам з тым, нярэдка побач зь ім вобраз ягонай спадарожніцы[3].

Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляваньні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосьвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданьне Эўропы» (1999), «Выхаваньне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш[4].

Працы мастака знаходзяцца ў фондзе Віцебскага абласнога краязнаўчага музэя, а таксама ў прыватных калекцыях Чэхіі, Нідэрляндах, Швайцарыі, ЗША, Ізраіля, Расеі, Беларусі[5].

Першая пэрсанальная выстава мастака адбылася толькі праз год пасьля ягонай сьмерці і была сабраная з твораў, што ў той час ужо знаходзіліся ў прыватных калекцыях[6].

• М. Цыбульский. Кухто Сергей Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (рас.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

  1. ^ Міхась Цыбульскі, ВЫСТАВКА РАБОТ СЯРГЕЯ КУХТО, 12 февраля 2019, старонка Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П.М. Машэрава, https://vsu.by/sobytiya/novosti-fakultetov/2833-vystavka-rabot-syargeya-kukhto.html
  2. ^ Міхась Цыбульскі, ВЫСТАВА ГРАФІЧНЫХ І ТВОРАЎ СЯРГЕЯ КУХТО, «Віцебскі абласны краязнаўчы музэй», http://ratusha-vit.by/ru/uslugi/vystava-grafichnyh-i-tvorau-syargeya-kuhto
  3. ^ Міхась Цыбульскі, ВЫСТАВА ГРАФІЧНЫХ І ТВОРАЎ СЯРГЕЯ КУХТО, «Віцебскі абласны краязнаўчы музэй», http://ratusha-vit.by/ru/uslugi/vystava-grafichnyh-i-tvorau-syargeya-kuhto
  4. ^ Сергей Кухто, старонка галерэі «Каляровы Шлях»,https://art-com.by/hudozhniki/sergey_kuhto.html
  5. ^ Сергей Кухто, старонка галерэі «Каляровы Шлях»,https://art-com.by/hudozhniki/sergey_kuhto.html
  6. ^ Міхась Цыбульскі, Віцебскі кентаўр, Культура, № 5 (374) 01.05.2014 - 31.05.2014, https://web.archive.org/web/20220809193437/http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1356