Песьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Гусьляры». Карціна В. Васьняцова

Песьня — невялікі паэтычны твор, які сьпяваюць (сьпяваецца)[1], найбольш простая і распаўсюджаная форма вакальнай музыкі. Песьня можа выконвацца як адным сьпеваком, так і хорам. Песьні сьпяваюць як з інструмэнтальным суправаджэньнем, гэтак і безь яго. Мэлёдыя песьні зьяўляецца абагульненым, выніковым выразам вобразнага зьместу тэксту ў цэлым. Мэлёдыя й тэкст падобныя па структуры: яны складаюцца з роўных, а ў музыцы й аднолькавых, пабудоваў — строфаў, часта з рэфрэнампрыпеўкамі. У залежнасьці ад крытэраў, песьні могуць падзяляцца на шматлікія формы, напрыклад, паводле мэты, стылю або часу ўзьнікненьня.

Песьня ў папулярнай музычнай індустрыі па сутнасьці зьяўляецца любой музычнай кампазыцыяй, дзе ёсьць якія-небудзь сьпевы або ў ёй гучалі толькі музычныя інструмэнты. Словы, якія былі адмыслова напісаныя да музыцы ці музыка была напісаная пад словы, называюцца тэкстам песьняў. Песьні, якія напісаныя для прафэсійных сьпевакоў ці гэтымі сьпевакамі і якія потым прадаюцца як запісы ці сьпяваюцца на канцэртах на масавым рынку, называюцца папулярнымі песьнямі. Гэтыя песьні, маюць шырокі распаўсюд, часьцяком у іхным стварэньні бяруць удзел прафэсійныя аўтары, кампазытары і лірыкі. Песьні выконваюцца ўжывую ці запісваюцца на аўдыё або відэа, а ў некаторых выпадках песьня можа быць выканана ў жывым выкананьні і адначасова запісаная. Кампазыцыі таксама могуць зьявіцца ў кампутарных гульнях, музычных тэатрах, кінастужках, опэрах і гэтак далей.

Сёньня адрозьніваюць песьню фальклёрную, песьню як жанр пісьмовай паэзіі, песьню як самастойны вакальна-музычны твор. Па жанрах песьні фальклёрныя бываюць: працоўныя, абрадавыя, каляндарныя, калыханкі, вясельныя, пахавальныя, гістарычныя, балядныя й прыпеўкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Песьнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў