Уладзімер Блюднік
Уладзімер Блюднік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 верасьня 1975 (47 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | маляр, пісьменьнік, паэт |
Мова | беларуская мова |
Уладзі́мер Блю́днік (нарадзіўся 1 верасьня 1975 у Зьдзецеле Гарадзенскай вобласьці) — беларускі мастак, паэт, празаік, сябра Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1993—1998 — навучаўся ў Акадэміі Мастацтваў у Познані. У 1998 годзе атрымаў дыплём у майстэрні літаграфіі прафэсара Л. Мяноўскага. Займаецца рысункам, жывапісам і графікай. Працы Ўладзімера Блюдніка захоўваюцца ў Беларусі, Польшчы, Канадзе, ЗША, Нямеччыне, Гішпаніі, Нідэрляндах і Вэнэсуэле. Аўтар вершаў і апавяданьняў. Жыве і працуе ў Познані.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратурны дэбют адбыўся ў 2008 годзе. У выдавецтве «Белы Крумкач» выйшла кніга «Вяртаньне». Выданьне зьмяшчае вершы, прозу і рэпрадукцыі карцінаў аўтара.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт(пол.)