Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа | |
Будынак тэатру | |
Дата ўтварэньня | 21 лістапада 1926 (97 гадоў таму) |
---|---|
Тып | Тэатар |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Віцебск, вул. Замкавая, д. 2 |
Дырэктар—-мастацкі кіраўнік | Валер Анісенка |
Загадчык мастацка-пастановачнай часткі | Рыгор Сухавал |
Галоўны мастак | Сьвятлана Макаранка |
Загадчык музычнае часткі | Аляксандар Крыштафовіч |
Сайт | http://kolastheatre.by |
Колішняя назва | Беларускі дзяржаўны тэатар Другі (БДТ-2) |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000028 |
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа — адзін з найстарэйшых існуючых беларускіх тэатраў. Адзіны нацыянальны тэатральны калектыў у Беларусі, які працуе ў абласным цэнтры.[1]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Днём нараджэньня тэатру лічыцца 21 лістапада 1926 году, калі ў Віцебску на базе выпускнога курсу Беларускае драматычнае студыі пры МХАТ (Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатар) быў адкрыты Беларускі Дзяржаўны тэатар Другі (БДТ-2). Першапачаткова рэпэртуар тэатру складаўся з пастановаў, падрыхтаваных у Беларускай драматычнай студыі. Першы спэктакль студыі — «У былыя часы» І. Бэна.[1]
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 году тэатар працаваў ва Ўральску, а потым (1943—1944) — у Арэхава-Зуева. У кастрычніку 1944 году тэатар вярнуўся ў Віцебск.
У 1944 годзе тэатру было нададзена імя народнага пісьменьніка Беларусі Якуба Коласа. З 1964 году тэатар працуе ў будынку на плошчы Тысячагодзьдзя Віцебску (да 1974 году яна называлася Тэатральнай).[1]
У 1977 годзе тэатру нададзенае званьне акадэмічнага. У сэзоне 1992 году колькасьць гледачоў на вечаровых спэктаклях павялічылася на 22% да 1991 году[2]. У 2001 годзе за высокія дасягненьні ў галіне разьвіцьця беларускае тэатральнае культуры Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў тэатру статус «Нацыянальнага».[1]
Сярод выпускнікоў Беларускае драматычнае студыі, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю беларускага тэатральнага мастацтва, — народныя артысты СССР Аляксандар Ільінскі, Павал Малчанаў, народныя артысты БССР Яніна Глебаўская, Алена Радзялоўская, Любоў Мазалеўская, Марыя Бялінская, Цімох Сяргейчык, заслужаныя артысты БССР Алена Лагоўская, Леанід Маркевіч, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі Мікола Міцкевіч. Сярод выдатных майстроў сцэны, якія выйшлі з драматычных студый тэатру,: народныя артысты Беларусі 3інаіда Канапелька, Ёсіф Матусевіч, Анатоль Трус, Анатоль Шэлег, Яўген Шыпіла, Леанід Трушко; заслужаныя артысты БССР Акцябрына Мельдзюкова, Галіна Каралькова, Людміла Пісарава. Сярод знакамітых артыстаў-коласаўцаў — народныя артысты СССР Фёдар Шмакаў, Мікалай Яроменка (старэйшы), народныя артысты БССР Георгі Дубаў, Мікалай Звездачотаў, Уладзімер Куляшоў, Галіна Маркіна, Канстанцін Саньнікаў, заслужаныя артысты Беларусі Марына Маркоўская, Барыс Левін, Мікалай Цішачкін, Алесь Лабанок, Баляслаў Сяўко, Генадзь Шкуратаў.[1]
У тэатры працавалі высокапрафэсійныя рэжысэры: Віктар Дарвішаў, Навум Лойтар, Юры Шчарбакоў, Ёсіф Папоў, Сямён Казіміроўскі, Барыс Эрын, Аляксандар Смелякоў, Валер Мазынскі, Валер Масьлюк, Рыд Таліпаў. Сёньня ў тэатры працуюць рэжысэры-пастаноўнікі Юры Лізянгевіч і Міхась Краснабаеў.[1]
Адметныя пастаноўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трупа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэпэртуар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1946 год — Дзяржаўная прэмія СССР за спэктакль «Несьцерка» В. Вольскага (прэм’ера спэктаклю адбылася 18 траўня 1941 году)
- 1968 год — Дзяржаўная прэмія БССР за спэктакль «Шостае ліпеня» М. Шатрова
- 1976 год — прэмія Ленінскага камсамола Беларусі за спэктакль «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа
- 1986 год — Дзяржаўная прэмія БССР за спэктакль «Вечар» А. Дударава[1]
Будынак тэатру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак тэатру пабудаваны ў 1958 годзе (архітэктары А. Максімаў і І. Рыскіна). Галоўным фасадам зьвернуты да плошчы 1000-годдзя Віцебску. Галоўны фасад мае выгляд 8-калённага дарычнага порціка, завершанага трохкутным франтонам. Бакавыя фасады ўпрыгожаныя рустам ды пілястрамі. Задні фасад вырашаны ў выглядзе 4-калённага порціка. Трох’ярусная глядзельная заля з партэрам і двума балконамі ўмяшчае 758 гледачоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. БелЭн, 2003. С. 495—470. ISBN 985-11-0257-1
- Гаробчанка Т. Я., Няфёд Н. У., Iваноускi В. С. Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа. / Р. Б. Смольскі і інш.; навуковы рэдактар А. І. Лакотка // Беларусы : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская навука, 2012. — Т. 13: Тэатральнае мастацтва. — С. 454—556. — ISBN 978-985-08-1360-2.
- Сабалеускi А. В., Савiцкая А. А. Другi беларускi тэатр (1921-1941 гг.) . / Р. Б. Смольскі і інш.; навуковы рэдактар А. І. Лакотка // Беларусы : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская навука, 2012. — Т. 13: Тэатральнае мастацтва. — С. 246—266. — ISBN 978-985-08-1360-2.
- Мік. Таўбэ. «Бакханкі». (Пастаноўкі БДТ-2). // Чырвоная зьмена : газэта. — 1927, 31 сьнежня. — № 145 (527). — С. 4.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя / Рэдактар: Пашкоў Г. П. і інш.. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 2: Л—Я. — 571 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0259-8
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн., БелСЭ им. П. Бровки, 1988.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт тэатра
- Інфармацыя аб тэатры на сайце Vitebsk.biz
- Інфармацыя аб тэатры на сайце Кино-Театр.ru
- Інфармацыя аб тэатры на сайце Беларускія акторы тэатру і кіно
- Афіша тэатру(недаступная спасылка) на сайце interfax.by
- Адкрытая група, прысьвечаная тэатру на сайце В контакте