Перайсьці да зьместу

Канстанцін Саньнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Саньнікаў
Дата нараджэньня 30 траўня (11 чэрвеня) 1896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 ліпеня 1965(1965-07-12)[1] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны рэжысэр, тэатральны пэдагог
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст Беларускай ССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саньнікаў.

Канстанці́н Мікала́евіч Са́ньнікаў (30 траўня 1896 — 12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысэр, актор. Народны артыст БССР (1949). Ляўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Сябра ВКП (б) з 1941 году. Дзед Андрэя Саньнікава.

К. М. Саньнікаў нарадзіўся 30 траўня 1896 году ў Рагачове (Гомельская вобласьць). Пачаў сцэнічную дзейнасьць у 1916 годзе. З 1926 году актор БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 году кіраваў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатрам. З 1937 году ў БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 году выкладаў у БТМІ (з 1960 году — прафэсар).

К. М. Саньнікаў памёр 12 ліпеня 1965 г. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

  • 1939 — „Згуба ваўка“ Э. Л. Самуйленка
  • 1947 — „Канстанцін Заслонаў“ А. І. Маўзона
  • 1950 — „Пяюць жаваранкі“ К. Крапівы
  • 1954 — „Прабачце, калі ласка!“ А. Я. Макаёнка
  • 1955 — „Зыкаў“ М. Горкага
  • 1956 — „На крутым павароце“ К. Л. Губарэвіча
  • 1958 — „Людзі і д’яблы“ К. Крапівы
  • 1959 — „Сьмерць ваяводы“ Ю. Славацкага
  1. ^ а б в Санников Константин Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.