Перайсьці да зьместу

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская акадэмія музыкі»)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага
Травень 2010 г.
Травень 2010 г.
Заснаваны 15 лістапада 1932 (92 гады таму)[1]
Тып Урадавы
Рэктар Кацярына Дулава
Дырэктар Мікалай Алданаў
Факультэтаў 5
Колькасьць студэнтаў 1082 (2010)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′10″ пн. ш. 27°33′27″ у. д. / 53.90278° пн. ш. 27.5575° у. д. / 53.90278; 27.5575Каардынаты: 53°54′10″ пн. ш. 27°33′27″ у. д. / 53.90278° пн. ш. 27.5575° у. д. / 53.90278; 27.5575
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя (да 30 ліпеня 1992 г.), Беларуская акадэмія музыкі (да 30 верасьня 1997 г.)[2]
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bgam.by (бел.)​ (анг.)​ (рас.)​ (кіт.)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на мапе Беларусі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія му́зыкі (БДАМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў лістападзе 1932 году на аснове Беларускага музычнага тэхнікуму (існаваў з 1924 г.) і Беларускай студыі опэры і балету. Першы выпуск адбыўся ў 1937 годзе. У 1958 г. для патрэбаў ВНУ ўзьвялі будынак (вул. Інтэрнацыянальная, д. 30) паводле праекту архітэктара Рамана Гегарта. З 1963 г. ёсьць асьпірантура. З 1970 г. — асыстэнтура-стажыроўка. У 1947 г. пры акадэміі стварылі музычную школу, якую ў 1992 г. ператварылі ў ліцэй[3], а ў 1997 г. — у гімназію-каледж.

Акадэмія ладзіць дзённае навучаньне на ступеню бакаляўра цягам 4 гадоў. Магістратура займае год. Асьпірантура і дактарантура — па 3 гады[2]. На 2015 г. акадэмія мела 5 факультэтаў, у тым ліку павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 22 катэдры і Магілёўскі філіял (вул. Крыленкі, д. 12; з 1990 г.)[3].

  • Аркестравы. Мае 4 катэдры: 1) драўляных духавых інструмэнтаў, 2) камэрнага ансамблю, 3) медных духавых і ўдарных інструмэнтаў, 4) струнных смычковых інструмэнтаў. Выпускае музыкаў і дырыгентаў аркестраў.
  • Вакальна-харавы. Мае 3 катэдры: 1) опэрнай падрыхтоўкі і харэаграфіі, 2) сьпеваў, 3) харавога дырыгаваньня. Рыхтуе артыстаў балету, балетмайстраў, сьпевакоў, харавых дырыгентаў і харэографаў.
  • Народных інструмэнтаў. Мае 2 катэдры: 1) баяна і акардэона, 2) струнных народных шчыпкова-ўдарных інструмэнтаў. Рыхтуе дырыгентаў і музыкаў.
  • Фартэпіянны і кампазытарска-музыказнаўчы. Мае 7 катэдраў: 1) беларускай музыкі, 2) гісторыі музыкі, 3) кампазыцыі, 4) канцэртмайстарскага майстэрства, 5) спэцыяльнага фартэпіяна, 6) тэорыі музыкі, 7) фартэпіяна. Рыхтуе кампазытараў, канцэртмайстраў, музыказнаўцаў і піяністаў.
  • Магілёўскі філіял (да 2011 г. — пэдагагічны факультэт). Мае 2 катэдры: 1) народных інструмэнтаў, 2) харавога дырыгаваньня і інструмэнтальнага выканальніцтва. Вядзе падрыхтоўку акардэаністаў (у тым ліку граньню на баяне), барабаньнікаў, піяністаў, скрыпачоў (у тым ліку граньню на альце і віялянчэлі), флейтыстаў (у тым ліку граньню на габоі, клярнэце, саксафоне, трамбоне і трубе), харавых дырыгентаў, цымбалістаў (у тым ліку граньню на балалайцы і домры).
  1. ^ 81 год Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі // Газэта «Турызм і адпачынак», 14 лістапада 2013 г. Праверана 10 жніўня 2015 г.
  2. ^ а б Статут установы адукацыі Праверана 4 студзеня 2022 г.
  3. ^ а б в г д Калерыя Сьцепанцэвіч. Беларуская акадэмія музыкі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 403-404. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  4. ^ http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/19513/Mastackaya%20adukacyya%20%D1%9E%20Belarus%D1%96.pdf?sequence=1&isAllowed=y(недаступная спасылка)
  5. ^ Іваноў Леанід Леанідавіч // Магілёўская абласная бібліятэка, 2009 г. Праверана 10 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000040