Зінові Бабій

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зінові Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Украіна — 27 ліпеня 1984, Менск) — сьпявак.

Вучыўся ў Кіеўскай і Беларускай кансэрваторыях, працаваў у опэрных тэатрах Кіева і Львова. У 1963—1977 г. — саліст Дзяржаўнага тэатра опэры і балета Беларусі.

Талент і майстэрскае валоданьне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У клясычных опэрах гэта — Фаўст («Фаўст» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска» і «Багема» Дж. Пучыні), Каніё («Паяцы» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі); у творах расейскіх кампазытараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С. Танеева); у опэрах нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага).

У опэрах Дж. Вэрдзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананьні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамэса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла»). Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпэртуар, які ўключаў 18 сольных праграмаў з твораў розных эпох і стыляў.

Народны артыст Беларусі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.