Перайсьці да зьместу

Ірына Шыкунова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Шыкунова
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1940(1940-03-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 сакавіка 2020(2020-03-06) (79 гадоў)
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка, пэдагог
Месца працы
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
народны артыст Беларускай ССР заслужаны артыст Беларускай ССР

Ірына Сямёнаўна Шыкунова (15 сакавіка 1940, в. Камуна, Любанскі раён, Менская вобласьць, БССР — 6 сакавіка 2020) — беларуская опэрная сьпявачка (лірычнае сапрана), пэдагог. Ляўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Менску (1962), Заслужаная артыстка (1972), Народная артыстка (1980), Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Эўраазіі (1998), узнагароджаная мэдалём Францыска Скарыны (2010).

Пасьля заканчэньня Койданаўскай школы № 2 (1956) Менскай вобласьці, Ірыну без іспытаў прынялі ў Беларускую кансэрваторыю. Скончыўшы яе (1964), пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры опэры і балету Беларусі, дзе зь цягам часу сьпявала ўсе асноўныя партыі беларускага і ўсясьветнага опэрнага рэпэртуару. Праходзіла стажыроўку ў мілянскім тэатры Ля Скаля (1970—1971). Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Нямеччыне, Польшчы, сьпявала ў многіх тэатрах былога СССР. З 1989 году выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, кляса жаночага вакалу, дацэнт катэдры сьпеваў.

Творчы набытак — больш за 30 вядучых опэрных партыяў, дзе стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў: Юзэфа («Яснае сьвітаньне» А. Туранкова), Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Аксана, Сьвятлана («Калі ападае лісьце», «Калючая ружа» Ю. Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Д. Смольскага), Галька («Галька» С. Манюшкі), Тацьцяна, Іяланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іяланта», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмана, Лізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вэрдзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Сьнягурка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнэра), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вясельле Фігара» В. Моцарта), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна).

Памерла 6 сакавіка 2020 году.

Дачка — Вольга Генэралава.

  • Творчы вечар салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР Ірыны Шыкуновай [Изоматериал]. 10 сакавіка 1975 г. [запрашэнне]. [Б. м. б. в.]. 1975. 1 арк. (складзены ўдвая)
  • Савік Л. С. Артыстка з народа. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996.
  • Савік Л. С. Шыкунова Ірына Сямёнаўна. // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 9.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.