Перайсьці да зьместу

Наваміргарад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наваміргарад
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Кіраваградзкая
Раён Наваміргарадзкі
Дата заснаваньня 1740
Геаграфія
Плошча
  • 88,52 км²
Вышыня НУМ 140 м
Часавы пас
Каардынаты 48°48′01″ пн. ш. 31°39′05″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 5256
Паштовы індэкс 26000
КОАТУУ 3523810100
Сайт rada-novomirgorod.gov.ua
Наваміргарад на мапе Ўкраіны
Наваміргарад
Наваміргарад
Наваміргарад

Наваміргарад (па-ўкраінску: Новомиргород) — горад ва Ўкраіне, у паўднёвай частцы Сярэдняга Прыдняпроўя, адміністрацыйны цэнтар Наваміргарадзкага раёну Кіраваградзкай вобласьці. Разьмешчаны на рацэ Вялікая Высь за 72 км ад Крапіўніцкага. Насельніцтва — 12 000 жыхароў (паводле ацэнкі 2024 году).

Вялікая Высь каля гораду

Першая згадка пра горад датуецца 1740 годам.[1] З 1752 году Наваміргарад — адміністрацыйны цэнтар Новай Сэрбіі. З 1923 году — раённы цэнтар Елісаветградзкай акругі, з 1959 — горад раённага падпарадкаваньня Кіраваградзкай вобласьці.

Пастановай Кабінэта Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 году Наваміргарад унесены ў сьпіс гістарычных населеных пунктаў Украіны. У 2010 годзе горад адзначыў свой 270-гадовы юбілей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]