Перайсьці да зьместу

Бамако

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бамака»)
Бамако
па-бамбарску: ߓߡߊ߬ߞߐ߬
мовай фула: 𞤄𞤢𞤥𞤢𞤳𞤮
Населены пункт
Герб
Краіна Малі
Акруга Бамако
Першыя згадкі XVIII стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Adama Sangaré[d]
Геаграфія
Плошча 245 км²
Вышыня НУМ 350 ± 1 м
Часавы пас UTC+0
Каардынаты 12°39′ пн. ш. 8°00′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 809 106 чал. (2009)
Этнахаронімы Bamakoan
Сайт bamako.ml
Бамако на мапе Малі
Бамако
Бамако
Бамако

Бамако́ (па-француску: Bamako) — сталіца і самы вялікі горад Малі. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на рацэ Ніґер, недалёка ад мяжы з Ґвінэяй. Колькасьць насельніцтва складае 1690 тыс. чалавек.

У часы імпэрыі Малі, да ХІХ стагодзьдзя, Бамако быў цэнтрам вывучэньня ісламу. З 1883 году горад быў акупаваны каляніяльнымі францускімі войскамі, у той час і распачалася разбудова гораду. У 1908 годзе Бамако стаў сталіцай францускай калёніі Францускага Судану. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнага Малі. У пачатку ХХ стагодзьдзя Бамако быў невялікім паселішчам, у якім жылі ў асноўным прадстаўнікі народу малінке і бамбара, але разам з будовай плаціны ў Сатобе і завадненьнем навакольных зямель водамі Ніґеру пачаўся выбуховы рост гораду. Дадатковай прычынай разьвіцьця гораду была пабудова чыгункі да сталіцы Сэнэґалу Дакару, які зьяўляецца вялікім марскім портам. У нашы дні Бамако — гэта сучасная мэтраполія. Акрамя чыгункі ёсьць міжнародны аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Афрыкі і Эўропы.