Перайсьці да зьместу

Альховая Кладка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альховая Кладка
польск. Olchowa Kładka
Першыя згадкі: 1639
Былая назва: Альховая Буда, Альховае Лясьніцтва
Мясцовая назва: Ontošê/Ivaniuki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 23 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 23.60083° у. д. / 52.83056; 23.60083Каардынаты: 52°49′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 23.60083° у. д. / 52.83056; 23.60083
Альховая Кладка на мапе Польшчы
Альховая Кладка
Альховая Кладка
Альховая Кладка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альховая Кладка (па-польску: Olchowa Kładka, па-падляску: Ontošê/Ivaniuki) — прысёлак вёскі Барысаўка ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Жыхары Альховай Кладкі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Апостала Якава ў Ласінцы[2]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Альховая Кладка была ўзгаданая ўжо ў 1639 годзе (хаця невядома, ці была гэта толькі пушчанскае ўрочышча, ці нейкая вёска). Праўдападобна ў 18 ст. існавала лесьнічоўка з назвай Альховая Буда. Толькі ў 1792 годзе яе жыхары атрымалі надзел 2 валокаў зямлі. У міжваенны пэрыяд Альховая Кладка прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 38 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Альховая Кладка была далучаная да гміны Гайнаўка.

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 7 траўня 2015 г.
  3. ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.