Старое Беразова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое Беразова
польск. Stare Berezowo
Старое Беразова
Мясцовая назва: Staroje Berezovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 280 чал. (2012)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.66667; 23.45Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.66667; 23.45
Старое Беразова на мапе Польшчы
Старое Беразова
Старое Беразова
Старое Беразова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старо́е Беразо́ва (па-польску: Stare Berezowo, па-падляску: Staróje Berezóvo) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Стары Корнін).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска заснаваная да 1570 г. дваранінам Астапам Халецкім, заселеная спачатку была мужыкамі зь мяшчанскіх вёсак Бельску і Дарагічына. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 273 жыхары — усе праваслаўныя беларусы. 5 сьнежня 1926 г. у Старым Беразове адбываўся павятовы зьезд Беларускай сялянска-работніцкай грамады з удзелам дэпутатаў польскага сойму Паўла Валошына ды Пятра Мятлы. Зьезд быў разагнаны сіламі дзяржаўнай паліцыі, паслы былі моцна пабітыя[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Choruży, Wiesław Działalność Białoruskiej Włościańsko-Robotniczej Hromady w powiecie białostockim, bielskim i sokólskim w latach 1925-1927 (пол.) 'Białoruskie Zeszyty Historyczne, 1994, нумар 1, с. 52-53 Праверана 1 сакавіка 2015 г.