Перайсьці да зьместу

Пераходы (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераходы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Perechody, Oksentije
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Гайнаўка
Часавы пас
Каардынаты 52°48′37″ пн. ш. 23°37′17″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 20 чал. (2012)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-200
Нумарны знак BHA
Пераходы на мапе Польшчы
Пераходы
Пераходы
Пераходы

Пераходы (па-польску: Przechody, па-падляску: Perechody, Oksentije[2]) — прысёлак вёскі Навасады ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Пераходы прылягаюць да Белавескай пушчы.

Жыхары Пераходаў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]).

У 18 ст. існавала пушчанскае ўрочышча Пераход, а з 1795 году існуюць пісьмовыя зьвесткі пра існаваньне невялікага ляснога пасяленьня[2]. У міжваенны пэрыяд Пераходы прыналежалі да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут пражывалі тут 21 жыхары (2 каталікі і 19 праваслаўных, 15 жыхароў было запісаных палякамі, 6 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пераходы былі далучаныя да гміны Гайнаўка.

  1. Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 168
  3. Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.