Ліпіны
| Ліпіны | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Гайнаўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′19″ пн. ш. 23°37′13″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 268 чал. (2012) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Нумарны знак | BHA |
| Ліпіны на мапе Польшчы Ліпіны | |
Ліпіны́ (па-польску: Lipiny, па-падляску: Lipiný) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Дубіны), меншая частка — палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Гайнаўка).
З 2013 г. у Ліпінах дзейнічае Аб’яднаньне Крыніца (Stowarzyszenie "Krynica"), якога мэтаю зьяўляецца ахова традыцыйнай культуры вёскі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя вёскі пачынаецца ў 1758 годзе, калі Аўгуст Сас надаў Яну Бэрнарду Шубэрту зямлі ўрочышча Ліпная. Вядома, што ў 1772 г. у вёсцы Ліпіны месьцілася сядзіба обэрвартаўніка Белавескай пушчы Францішка Савіцкага. У 1939 годзе вёска была абстраляная немцамі, а ў чэрвені 1942 г. фашысты выселілі к. 200 жыхароў, палячы пры гэтым ўсе 50 хатаў Ліпіноў. Пасьля 1945 г. Ліпіны былі адбудаваныя і разьвіваюцца як прысёлак суседняй Гайнаўкі.